Перайсці да зместу ↓

Ангеліна Макрацова расказвае пра свае ўражанні ад кароткага курсу UWC на Мальце ўлетку 2018 года

15 September 2018

Вельмі добрай падрыхтоўкай да сапраўднага жыцця студэнткі каледжа UWC для мяне атрымаўся менавіта кароткатэрміновы курс UWC на Мальце, у якім мне пашанцавала паўдзельнічаць улетку.

Падлеткі з больш чым дваццаці краін апынуліся разам на маленькім востраве ў Мяжземным моры, каб набыць больш ведаў і лепш разумець сітуацыю мігрантаў і менавіта ўцекачоў у свеце. Было вельмі шмат цікавых воркшопаў, на якіх у нас была магчымасць падзяліцца сваімі меркаваннямі, і таксама лекцый, якія праводзіліся людзьмі, якія дапамагаюць менавіта уцкачам. Нам удалося нават трапіць на карабель, на якім і адбываецца выратаванне.

Для мяне гэта быў ментальна даволі цяжкі вопыт, але гэта сапраўды дапамагло мне зразумець ўсю сурьёзнасць і цяжкасць праблему. Я па-іншаму паглядзела на мора, дзе адны людзі купаюцца, а іншыя гінуць у пошуках лепшага жыцця. Добра было пасля такога напружанага дня збірацца ўсім разам, арганізоўваць культырныя вячэры,  шоў талентаў,спрабаваць прыгатаваную намі ж ежу з розных краін, танцаваць і размаўляць усю ноч.

Падчас гэтага кароткага курса я знайшла новых сяброў у самых розных кутках свету, і як жа гэта цудоўна -- ведаць, што куды б ты не трапіў у гэтым жыцці, там заўсёды будзе хтосьці з кім ты будзеш адчуваць сябе як дома. Зараз я першагодка ў UWC Atlantic у Уэльсе, і я вельмі рада, што спачатку трапіла на кароткі курс. Гэта сапраўды дапамагло мне зразумець, што такое UWC. Шчыра кажучы, шорт-курс - гэта як міні версія каледжа, ён збірае ў сабе самые лепшыя рэчы ў UWC. Ну а IB там няма, таму для некаторых гэта нават лепей. Таму для ўсіх хто зацікаўлены ў руху UWC, шорт-курс гэта лепшы пачатак!

Tagged Short Courses