Перайсці да зместу ↓

Ягор Сурскі. Гісторыі людзей, якія з’ехалі вучыцца за мяжу і вярнуліся

20 September 2018
 

"Бацькі раілі мне не вяртацца, але яны памыляліся"

«Наша Ніва»: Калі вы з’язджалі вучыцца ў каледж у Італію, збіраліся вяртацца ў Беларусь?

Ягор Сурскі: Тады я ўпершыню з’ехаў на працяглы перыяд. Але ў мяне заўсёды была мэта вярнуцца. Я лічыў, што той досвед, які атрымаю за мяжой, будзе найбольш карысны менавіта на радзіме. Бацькі не раілі мне вяртацца, у тыя часы віталася любая перспектыва, звязаная з замежжам. Але я пераканаўся, што гэта памылковы падыход, нават калі разважаць выключна прагматычна.
Рэсурс: Наша Ніва

Tagged After UWC News