Яўген Гладкі. Гісторыі людзей, якія з’ехалі вучыцца за мяжу і вярнуліся
20 September 2018

"Дзякуй богу, у мяне пашпарт грамадзяніна Беларусі"
«Наша Ніва»: Калі ехалі туды вучыцца, думалі вярнуцца ў Беларусь? Ці гэта потым прыйшло?
Яўген Гладкі: Шчыра кажучы, не. Але я лічу, што гэта нармальная рэч, таму што ў 17 год ты да канца не ведаеш, чаго ты хочаш ад жыцця. Хочацца як мага далей з’ехаць ад бацькоў, пабачыць свет, што я і зрабіў. А недзе праз дзесяць гадоў вярнуўся ў Беларусь, ужо з пэўным досведам, і адкрываю краіну для сябе нанава.
Рэсурс: Наша Ніва