Перайсці да зместу ↓

Макар Маліноўскі. Гісторыі людзей, якія з’ехалі вучыцца за мяжу і вярнуліся

20 September 2018
 

"Зноў прызвычайваюся да жыцця ў Беларусі"

«Наша Ніва»: Што вы ўбачылі новага ў адукацыйных падыходах?

Макар Маліноўскі: У UWC выкарыстоўваюць сістэму IB — міжнародны бакалаўрыят. І дадаюць сваё. Мне гэтая сістэма падабаецца, яна больш прагрэсіўная. Ёсць шэсць груп прадметаў: «Мова і літаратура», «Другая мова», «Чалавек і грамадства», «Прыродазнаўчыя навукі», «Матэматыка», «Мастацтва». І ты выбіраеш з кожнай групы па адным прадмеце, палову з якіх вывучаеш на павышаным узроўні.

Мяне ўразіла, што заняткі ў нас праходзілі ад 8:00 да 13:00, а потым быў час для спартовых і валанцёрскіх заняткаў, працы для каледжа.

Англійскую я вывучаў на павышаным узроўні. Што цікава, граматыкай мы амаль не займаліся, а вывучалі мову праз літаратуру. Мы чыталі творы і абмяркоўвалі іх, пісалі эсэ, праводзілі дыскусіі па групах. Англійскую я ў той час добра не ведаў, і чытаць «Макбэта» Шэкспіра для мяне было выклікам і матывацыяй.

Рэсурс: Наша Ніва

Tagged News After UWC