Перайсці да зместу ↓

Вольга Сцяжко распавядае пра свой жыццёвы шлях пасля UWC

20 September 2018

Піяністка Вольга Сьцяжко нарадзілася ў Менску. Пачала творчую дзейнасьць у трохгадовым узросьце ў фальклёр-тэатры «Госьціца» пад кіраўніцтвам Ларысы Сімаковіч. Скончыла Рэспубліканскі музычны ліцэй пры Беларускай акадэміі музыкі. З 2002 году — на Захадзе. Вучылася ў United World College (Італія). Скончыла Каралеўскую акадэмію музыкі ў Лёндане. Незалежная артыстка. Выступае з сольнымі канцэртамі і як салістка аркестраў у ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі, Швэцыі, іншых краінах. Ляўрэат многіх міжнародных конкурсаў. У 2014 годзе выпусьціла альбом Eta Carinae, які быў прыхільна прыняты брытанскай крытыкай. Жыве і працуе ў Лёндане.

Tagged After UWC News