Перайсці да зместу ↓

Шэлбі Дэвіс

31 March 2017

Спонсар UWC

Шелбі Дэвіс - адзін з дабрачынцаў UWC. Гісторыя падтрымкі нашага руху яго сям’ёй вядзе адлік з 1998 года.

Паспяховы інвестар і кіраванец Дэвіс прысвяціў сваю асабістую і фінансавую энергію на шэраг дабрачынных мэтаў, засяродзіўшы ўвагу на адукацыі.

З Канца 1990-х гадоў Шелби Дэвіс прадаставіў моладзi з ЗША 50 стыпендый у год для навучання ў UWC. З 50 стыпендыятаў 25 прайшлі або праходзяць навучанне ў UWC-USA, астатнія - у іншых школах і каледжах руху. У 2000 годзе Дэвіс абвясціў аб адкрыцці яшчэ адной праграмы стыпендый, Davis-UWC Scholars Program, па якой ужо больш чым 7500 выпускнікам UWC была аказана фінансавая падтрымка для навучання ў універсітэтах, размешчаных у ЗША.

У жніўні 2015 года ім была ініцыяваная кампанія па прыцягненні сродкаў, названая Davis UWC IMPACT. Сутнасць заключалася ў тым, што Шелби Дэвіс падвойвае любое новае ахвяраванне UWC да таго часу, пакуль агульная сума ахвяраванняў, пералічаных кожнай з 15 школ, якія складаліся ў рух UWC ў 2015, ня дасягне $ 1 млн. Такім чынам сукупны аб'ём прыцягнутых дабрачынных сродкаў складзе $15 млн. Усе сродкі будуць накіраваныя на фінансаванне стыпендый, прадастаўленне роўных магчымасцяў

Tagged Key Figures Profile