Skip to content ↓
map

UWC Costa Rica

Санта Ана Даўнтаўн, Коста Рыка

175 студэнтаў
16-19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2006

3 March 2017

Каледж UWC Costa Rica раней называўся SOS Hermann Gmeiner International College (HGIC) і быў пабудаваны для студэнтаў з SOS Children's Villages са ўсяго рэгіёну. У 2006 HGIC стаў UWC Costa Rica, адданы ідэі працягваць місію падтрымкі дзяцей з SOS Villages у Лацінскай Амерыцы разам з місіяй UWC і падтрымкай дзяцей з усяго света.

Тры ўнікальныя рысы

  • Праграма "Агенты зменаў" - Двухгадовае эксперыментальнае адукацыйнае падарожжа, у якім студэнты  пазнаюць сваю ёмістасць да карысных зменаў праз свае праекты, распрацаваныя ў групах. Вельмі часта групы становяцца партнёрамі з рознымі мясцовымі супольнасцямі і арганізацыямі падчас пакрокавых трэнінгаў па дызайну, рэалізацыі і ацэньванню свайго праекта з прадпрымальнага падыходу.
  • Праграма аховы здароўя - Мульцідысцыплінарная шматгадовая інтэграцыйная ініцыятыва, накіраваная на падтрымку культуры сацыяльнай і эмацыйнай аховы здароўя для ўсіх членаў школьнай супольнасці. 
  • Падтрымка дзяцей з SOS Villages - Кожны год UWC Costa Rica прапаноўвае 5 поўных стыпендый студэнтам з SOS Villages са ўсяго света. На сёняшні дзень больш за 50 SOS Village студэнтаў выпусціліся з каледжу UWC Costa Rica.
     
Акадэмічная праграма
 

UWC Costa Rica ганарыцца тым, што гэта адзіны каледж UWC, які прапаноўвае Праграму Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP) на абодвухмвах: іспанскай і англійскай. Усе студэнты могуць эфектыўна размаўляць, пісаць і чытаць і на іспанскай, і на англійскай мове падчас свайго выпуска з UWC Costa Rica. Студэнты, якія падчас навучання і так ведаюць абодзве мовы выдатна, могуць вывучаць некалькі прадметаў на іспанскай і некалькі на англійскай, і ў выніку яны могуць атрымаць двухмоўны дыплом.

Разам са стандартнымі прадметамі UWC Costa Rica прапаноўвае сацыяльную і культурную антрапалогію, тэатр, фільм, выяўленчае мастацтва, экалогію і французкую мову.

Пазакласная дзейнасць 

UWC Costa Rica прапаноўвае больш за 50 розных актыўнасцяў для студэнтаў. Дадаткова, усе студэнты павінны падчас свайго навучання прыняць удзел у праграме "Агенты зменаў", якая зроблена, каб забяспечыць студэнтаў рэсурсамі і навыкамі для паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў.

Кароткатэрміновыя праграмы
 

UWC Costa Rica праводзіць лагер "Лідарства з сэрцам", які дапамагае падлеткам развіць веды, навыкі і адносіны, звязаныя з эфектыўным і сацыяльна адказным лідарствам.

Кампус і абсталяванні 

Кампус знаходзіцца сярод прыгожых гор ў месцы, дзе флора і фаўна робяць кампус найлепшым месцам для бяспечнага, цікавага і разнастайнага жыцця. Ігуаны, армадзілы, туканы і іншыя віды птушак з'яўляюцца кожнадзённай часткай жыцця на кампусе.

UWC Costa Rica мае восем рэзідэнцыяў, усе яны названы паводле вядомых пляжаў у Коста Рыцы. Кожная рэзідэнцыя размяшчае 24 студэнта і ўключае 8 пакояў, две прыбіральні, агульны пакой і кухню. Іншыя абсталяванні ўключаць у сабе амфітэатр са сцэнай на 807 квадратных футаў, бібліятэку, сацыяльны цэнтр, баскетбольнае і футбольнае палі.

Геаграфічнае знаходжанне 

Знаходзячыся у дваццаці хвілінах язды ад Сан Хасэ, сталіцы Коста Рыкі, і дзесяці хвілінах язды ад вялікага шпіталю, кампус UWC Costa Rica мае вельмі сяброўскае суседства з горадам Санта Ана і яго вельмі бяспечнай супольнасцю, якая ўзяла каледж пад свае крылы.

Прыём на навучанне
 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Costa Rica, наведайце вэб-сайт каледжа.

Кантакты​​​​​​​


Santa Ana downtown,
from the north-east corner of the local church,
400m north
San José, 10901
Costa Rica

18 Colleges
Worldwide