Skip to content ↓

Жыццё ў UWC

Штодзённае жыццё ў каледжы UWC можа быць адначасова радасным, стрэсавым, стымулюючым і насычаным. UWC прапануе ўсім студэнтам непаўторны жыццёвы досвед, незалежна ад таго, ці мае студэнт/ка ранейшы вопыт самастойнага жыцця, ці пачынае жыць удалечыні ад дому ўпершыню.  

Наладжванне стасункаў з людзьмі адбываецца самым розным чынам: у дадатак да таго, што ў студэнтаў будуць суседзі па пакою і, магчыма, аднагодкі з Беларусі, ён ці яна таксама знойдзе сяброў і аднадумцаў сярод сваіх аднакласнікаў. Дні будуць напоўнены стымулюючымі ўрокамі, адкрытай камунікацыяй, неверагоднымі актыўнасцямі і вандроўкамі, цікавымі размовамі (якія могуць цягнуцца гадзінамі) пра палітыку, ідэнтычнасць, культурныя адрозненні і пра шмат яшчэ што.