Skip to content ↓

Працэс адбору і тэрміны

 

НАЦІСНІ, КАБ ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

 

Тэрміны*

 

Дата Этап адбору
23 верасня 2023

Першы тур:

Пачатак працэсу адбору

7 снежня 2023

Апошні дзень, каб падаць заяўку

да 3 студзеня 2023 Абвяшчэнне вынікаў першага тура
13/14 студзеня 2023

Другі тур:

Сумоўе

15 студзеня 2023 Абвяшчэнне вынікаў другога тура
10/11 лютага 2024

Трэці тур:

Групавыя актыўнасці і фінальнае сумоўе

12 лютага 2024 Абвяшчэнне вынікаў
Май-чэрвень 2024 Clearing process 

*Даты могуць змяніцца. У такім выпадку ўсе кандыдаты будуць праінфармаваныя загадзя па электроннай пошце.

Працэс адбору

Адбор у UWC праходзіць у тры туры.

Першы тур: анлайн-заяўка 

На першы тур кандыдаты дасылаюць АНЛАЙН-ЗАЯЎКУ не пазней за абвешчаны дэдлайн.

У заяўцы трэба пазначыць агульныя звесткі пра сябе, далучыць афіцыйную выпіску адзнак за мінулы навучальны год і за чвэрці бягучага навучальнага году, расказаць пра свае акадэмічныя і пазакласныя актыўнасці, адказаць на кароткія пытанні і напісаць два эсэ.

Увага! Адказваць на пытанні ў заяўцы можна на зручнай для цябе мове (акрамя выпадкаў, калі ўказана, на якой мове трэба адказаць).

Другі тур: сумоўе 

На другі тур праходзяць 45 кандыдатаў. Другі тур праходзіць анлайн праз відэаканферэнцыю.

На гэтам туры апліканты праходзяць індывідуальныя сумоўі з адборачнай камісіяй, якая складаецца з выпускнікоў UWC і запрошаных экспертаў. 

Падчас працэсу адбору ацэньваюцца асабістыя якасці кандыдата, іх інтэлектуальныя здольнасці, здольнасць атрымаць поспех у насычаным акадэмічным асяроддзі UWC, прыхільнасць да ідэалаў UWC, гатоўнасць да самастойнага жыцця на кампусе.

Трэці тур: групавыя актыўнасці 

Фінальны трэці тур праходзіць анлайн праз відэаканферэнцыю і складаецца з групавых актыўнасцяў. 

У трэці тур запрашаюцца 20 фіналістаў, найлепшым з іх будуць прапанаваныя месцы і стыпендыі ў каледжах. Астатнія фіналісты апынуцца ў лісце чакання і змогуць прэтэндаваць на дадатковае месца і стыпендыю праз clearing process.

Перад адборачным днём трэцяга тура кандыдаты запаўняюць форму для ацэнкі фінансавага становішча сям’і, запаўняюць сваю медыцынскую гісторыю, а таксама  дасылаюць спіс каледжаў UWC у парадку ўласнага прыярытэту. 

Змена месца размеркавання па жаданні кандыдата не прадугледжана. 

Беларускі Нацыянальны Камітэт UWC рэкамендуе кандыдатаў адміністрацыі розных каледжаў, абапіраючыся на вынікі адбору. Як правіла, каледжы прымаюць рэкамендаваных ім кандыдатаў, але пакідаюць за сабой права прыняцця канчатковага рашэння па кожным асобным кандыдаце.

Clearing Process
 

Фіналісты, якія не атрымалі месца ў каледжы альбо адмовіліся ад прапанаванага месца, трапляюць ў спіс чакання. Цягам мая і чэрвеня 2023 гэтым фіналістам будуць прапанаваныя месцы ў каледжах па ўсім свеце, якія засталіся незапоўненымі. Часцей за ўсё будзе прапанаваная частковая стыпендыя з фіксаваным унёскам ад сям’і кандыдата.

 

 

УВАГА

 

Заяўка падаецца ў сістэму UWC агулам, а не ў пэўны каледж. Калі ты хочаш паступіць у канкрэтны каледж UWC, трэба падаваць заяўку праз Глабальную праграму адбору і быць гатовымі аплаціць поўны кошт навучання ў каледжы.

Заяўка можа быць накіраваная толькі ў адзін Нацыянальны камітэт (уключаючы заяўку ў Глабальную праграму адбору). Вы можаце падаваць заяўку паўторна на наступны год пры адпаведнасці патрабаванням для кандыдатаў.

Заяўкі кандыдатаў з абмежаванымі магчымасцямі разглядаюцца нароўні з усімі астатнімі.

Усе звесткі пра кандыдатаў, атрыманыя Нацыянальным камітэтам, не перадаюцца трэцім асобам і захоўваюцца ў адпаведнасці з Правіламі абароны прыватных дадзеных UWC.


Калі ты маеш пытанні пра працэс адбору ці пра анлайн-заяўку, задавай іх у адной з сацыяльных сетак Нацыянальнага камітэту, ці па электроннай пошце каардынатара адбору: