Skip to content ↓

Крытэры адбору

 

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў 

Заяўка ў UWC адкрыта для кандыдатаў, якія:

  • Нарадзіліся ў жніўні 2006 г. - верасні 2008 г.;
  • Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.

Калі твая дата нараджэння адпавядае падкрэсленым месяцам ў табліцы, ты можаш падавацца ў UWC у гэтым годзе.

 

2006 2007 2008
Студзень Студзень Студзень
Люты Люты Люты
Сакавік Сакавік Сакавік
Красавік Красавік Красавік
Май Май Май
Чэрвень Чэрвень Чэрвень
Ліпень Ліпень Ліпень
Жнівень Жнівень Жнівень
Верасень Верасень Верасень
Кастрычнік Кастрычнік Кастрычнік
Лістапад Лістапад Лістапад
Снежань Снежань Снежань
Крытэры адбору ў UWC 

Падчас адбору мы шукаем кандыдатаў, якія дэманструюць наступныя якасці:

  • Інтэлектуальная дапытлівасць

Ты любіш вывучаць свет вакол сябе: як у межах, так і па-за межамі класа. Ты маеш як мінімум адну акадэмічную сферу, якой ты захапляешся і якую хочаш працягваць даследваць. Ты ўмееш распазнаваць глабальныя і лакальныя праблемы, а таксама крытычна іх аналізаваць.

  • Актыўная адданасць уласным каштоўнасцям і каштоўнасцям UWC

Ты падзяляеш UWC каштоўнасці і адказна прытрымліваешся нормаў паводзінаў руху. Ты маеш стрыманасць і здольнасць чуць і цаніць іншыя меркаванні. Ты ўсведамляеш, што хаця іншыя могуць мець адрозныя пункты гледжання ад тваіх, яны таксама могуць мець рацыю. Ты прасоўваеш UWC каштоўнасці ў штодзённым жыцці і дзейнічаеш адпаведна глабальнаму грамадзянству.

  • Сацыяльная кампетэнтнасць

Ты паважліва ўзаемадзейнічаеш з іншымі, разумееш і цэніш іх меркаванні і погляды. Ты можаш працаваць у камандзе дзеля развязвання праблемаў. Ты ведаеш, як дарэчна праяўляць сябе ў розных сітуацыях і з рознымі людзьмі.

  • Трываласць, свядомасць і незалежнасць

Ты маеш здольнасць даглядаць сябе, фізічна і эмацыйна, падчас выпрабавальных сітуацый, напрыклад, у акалічнасцях школы-інтэрнату. Ты маеш добрыя копінгавыя стратэгіі, і цябе нялёгка змарыць. Ты таксама ведаеш, калі прасіць дапамогі для сябе і для іншых.

  • Асабістая адказнасць і сумленнасць

Ты маеш здольнасць выказваць і пераглядаць свае каштоўнасці, ты напагатове іх процістаўляць і абмяркоўваць, параўноўваючы з каштоўнасцямі іншых. Тое, як ты паводзіш сябе ў сваёй сям’і і супольнасці, адлюстроўвае твае каштоўнасці і перакананні. Ты ўмееш камунікаваць свае патрэбы, і ты трымаеш на ўвазе патрэбы іншых, дэманструючы разуменне агульнай адказнасці.

  • Акадэмічная трываласць

Ты маеш патэнцыял адпаведны патрэбам Дыплёмнай Праграмы Міжнароднага Бакалаўрыяту ці Кар’ернай Праграмы Міжнароднага Бакалаўрыяту.

 

Валоданне англійскай мовай на высокім узроўні не з’яўляецца крытэрам адбору. Кандыдатам можа быць зададзена некалькі пытанняў на англійскай мове, каб пацвердзіць базавую здольнасць камунiкаваць па-англійску. 

Спецыяльны крытэр UWC Беларусь 

Нацыянальны камітэт UWC ў Беларусі шукае кандыдатаў, якія будуць найлепшымі прадстаўнікамі сваёй краіны і яе культуры. Такія кандыдаты дэманструюць наступныя якасці:

  • глыбокае ўсведамленне культурнага багацця і разнастайнасці Беларусі, яе месца ў рэгіянальным і глабальным кантэксце;
  • здольнасць і жаданне годна прадстаўляць Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці ў міжнароднай супольнасці;
  • цвярозае разуменне найбольш актуальных праблем, якія стаяць перад беларускім грамадствам, жаданне паспрыяць іх вырашэнню;
  • шчыры клопат і зацікаўленасць у будучыні Беларусі.