Стыпендыі і фінансаванне навучання
Нацыянальны Камітэт UWC Belarus рады абвесціць, што мы атрымалі 8 стыпендый у прэстыжныя каледжы UWC на 2021-2023 навучальны год! І ты можаш стаць адным з іх у наступных каледжах:
Намінаванне кандыдатаў і фінансавая падтрымка
Кандыдаты, якія паспяхова прайшлі адбор, намінуюцца ў пэўны каледж UWC. Пасля фінальнага адбору, калі кандыдат быў намінаваны ў пэўны каледж і пацвердзіў свой намер вучыцца, кандыдату, які прэтэндуе на стыпендыю (грант) для навучання, трэба разам з бацькамі падаць дакументы, якія пацвярджаюць даходы і выдаткі сям'і для фінансавай ацэнкі.
У сувязі з тым, што аб'ём прадстаўленых стыпендый (грантаў) на навучанне абмежаваны, гранты на навучанне падаюцца згодна фінансавым патрэбам. Сістэма need-based дазваляе даць стыпендыі тым кандыдатам, якія сапраўды ў іх маюць патрэбу.
Крыніцы фінансавання навучання
Фінансаванне стыпендый (грантаў) ажыццяўляецца самімі каледжамі UWC, незалежнымі донарамі і фондамі, якія падтрымліваюць навучанне беларускіх студэнтаў у каледжах UWC.