Skip to content ↓

Пазакласная дзейнасць

 

“Упэўненнасць у высілках, сціпласць у поспеху, добразычлівасць у паразе, справядлівасць у гневе, цвярозая разважнасць нават у горычы зачэпленага гонару і гатоўнасць  дапамагаць іншым у любы час.” 

Курт Хан, Заснавальнік UWC 

‘Праграма 'Крэатыўнасць, актыўнасць, валанцёрства' ('Creativity, Activity, Service’ - CAS) заўсёды была вельмі важнай часткай UWC адукацыі. Студэнтаў ўсіх узроставых груп заахвочваюць быць актыўнымі не толькі ў вучобе, але і ў пазакласных занятках, якія ўключаюць у сябе шырокі спектар творчых, фізічных, сацыяльных і грамадскіх мерапрыемстваў.

Кожны UWC каледж прапануе вялікую колькасць розных варыянтаў дзейнасці CAS, якія створаны і працуюць па ініцыятыве як выкладчыкаў, так і студэнтаў.

Крэатыўнасць (Creativity) 

Мастацтва і актыўнасці, якія звязаны з творчым мысленнем, ідэямі і іх ажыццяўленнем. Прыкладамі гэтага накірунку могуць служыць тэатр, музыка, гісторыя мастацтва, культурныя мерапрыемствы, танцы і іншыя.

Актыўнасць (Activity)

Заняткі, якія звязаны з выкананнем фізічных практыкаванняў. Некаторымі прыкладамі з’яўляюцца каякінг, бег, баскетбол, футбол і іншыя.

Валанцёрства (Service)

Валанцёрская дзейнацсць, якая дае вопыт студэнту, і пры гэтым з’яўляецца карыснай для месных жыхароў.

 

Валанцёрскія праграмы вар'іруюцца ў розных каледжах, але некаторымі прыкладамі з UWC школ з’яўляюцца: падтрымка мясцовага діцячага садку, праца у лагерах уцекачоў, удзел ў спартыўных і тэатральных мерапрыемствах з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, распаўсюджванне адукацыі для дзяцей і дарослых, прапанаванне курсаў англійскай мовы для мясцовых супольнасцяў, праца з арганічнай фермай на кампусе, прапанаванне мульцікультурнага вопыту для навучэнцаў мясцовых пачатковых школ.

CAS паказвае, што UWC адукацыя гэта не проста шэраг навуковых задач, але падыход да жыцця: развіццё клопату і спачування да іншых. CAS дазваляе студэнтам прымяніць веды, атрыманыя ў класе, на практыцы. Робячы CAS асноўнай часткай UWC вопыту, студэнты развіваюць навыкі міжасобасных зносін праз практычнае навучанне, ідуць па шляху самапазнання, пераадолення асабістых праблем, а гэта ўсё з’яўляецца важнай часткай UWC.

Сёння CAS з'яўляецца адным з трох асноўных элементаў, якія павінен завяршыць кожны студэнт у рамках дыпломнай праграмы Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB), якая з'яўляецца навучальным планам ва ўсіх UWC школах. У той час калі іншыя школы IB маюць мінімальныя патрабаванні да CAS праграмы, яна адыгрывае вядучую ролю ў UWC навучанні. Нашыя школы і каледжы праводзяць больш CAS-гадзін  ў адно паўгоддзе, чым іншыя школы робяць на працягу ўсяго года - і многія UWC студэнты бачаць CAS-дзейнасць як іх найбольш істотны UWC вопыт.