Перайсці да зместу ↓

Што такое UWC?

UWC (United World Colleges) - гэта глабальны адукацыйны рух, што робіць адукацыю сілай, якая яднае людзей, нацыі і культуры дзеля дасягнення міру і ўстойлівай будучыні.   

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

Цэнтральнаю ідэяй UWC з'яўляецца вера ў тое, што адукацыя можа аб'яднаць разам маладых людзей незалежна ад іх матэрыяльных і сацыяльных статусаў на базе іх агульных каштоўнасцяў і гуманнасці, каб яны змаглі навучыцца магчымасці сацыяльных змен праз іх адважныя дзеянні, асабістыя прыклады і  бескарыслівае лідарства. Для дасягнення гэтага UWC каледжы па ўсім свеце прапаноўваюць стымулюючы адукацыйны вопыт наўмысна адабранай групе маладых прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, натхняючы іх станавіцца ініцыятарамі карысных змен у свеце, у адпаведнасці з галоўнымі каштоўнасцям UWC:

  • Міжнароднае і міжкультурнае паразуменне
  • Ухваленне рознасцяў
  • Асабістая адказнасць і цэласнасць
  • Узаемная адказнасць і павага
  • Спачуванне і дапамога
  • Павага да навакольнага асяроддзя
  • Пачуццё ідэалізму
  • Пераадоленне цяжкасцяў
  • Актыўныя дзеянні і асабісты прыклад

На сённяшні дзень UWC ствараецца з 17 каледжаў на 4 кантынентах, якія выключна зацікаўлены ў падлетках 16-19 гадоў: у гэтым узросце энэргія і ідэялізм могуць быць накіраваны праз адукацыю на суперажыванне іншым, адказнасць і карысную дзейнасць. Гэтыя каледжы выкарыстоўваюць праграму Міжнарожнага Баккалаўрыяту (International Baccalaureate (IB) Diploma як афіцыйную праграму навучання, у распрацоўке якой рух UWC прымаў актыўны удзел, прымаючы да ўвагі значнасць навучання праз вопыт, сацыяльна карысную дзейнасць і актыўны адпачынак.

Студэнты адбіраюцца ў каледжы UWC нацыянальнымі камітэтамі сваіх краін, якія на дадзены момант працуюць у больш чым 155 краінах свету. Адбор пабудаваны на прадэманстраваных магчымасцях і патэнцыяле, які разглядаецца ў кожным кандыдаце. Адпаведна каштоўнасцям UWC, адукацыя павінна быць незалежнай ад сацыяльна-эканамічнага становішча кандыдата: 70% студэнтаў атрымліваюць поўную ці частковую фінансавую падтрымку праз гранты, залежныя ад патрэбнасцяў студэнта. 

UWC таксама рэалізуе кароткія адукацыйныя праграмы, якія праходзяць на кампусах гэтых 17 каледжаў і не толькі, павялічваючы колькасць людзей, якія могуць атрымаць досвед праз унікальную мадэль адукацыі UWC.

UWC спрыяе жыццёваму абавязку да сацыяльнай адказнасці, і на сённяшні дзень UWC рух натхніў сустветную суполку, створаную больш чым 60000 выпускнікамі, якія вераць, што магчыма зрабіць асабісты ўнёсак у карысныя змены на лакальным, нацыянальным і міжнародным узроўні.