Адукацыйная мадэль і прынцыпы UWC
“Усе мы здольныя на большае, і калі гэта ўбачыць, то, хутчэй за ўсё, да канца свайго жыцця мы не здолеем здавольвацца малым.”
Курт Хан, заснавальнік UWC руху
Сэрцам самабытнай адукацыйнай мадэлі UWC з'яўляецца этнічная і сацыякультурная разнастайнасць. Гэта з'яўляецца найважнейшым кампанентам кожнага каледжу UWC ва ўсіх аспектах дзейнасці. Усе студэнты атрымліваюць карысныя веды ў разнастайнам ассяроддзі, якое дапамагае ім пашырыць свой далягляд і пачуццё свайго месца ў жыцці, і ўсё гэта праходзіць падчас атрымання міжнародна прызнаннага дыплома.
Мы дапамагаем студэнтам адкрыць для сябе, што такое - магчымасць зменаў. Студэнты даведваюцца, што яны могуць дапамагаць мяняць свет праз адважныя дзеянні, асабістыя прыклады і бескарыслівае лідарства. Мы падтрымліваем маладых людзей у развіцці іх інтэлектуальнага, маральнага, аэстэтычнага, эмацыйнага, сацыяльнага і фізічнага патанцыялу.
Навучанне студэнтаў кіруецца сямі прынцыпамі, якія паказваюць наш абавязак адукаваць асобу з усіх бакоў. Яны падмацованы імкненнем да міру, устойлівасці і сацыяльнай справядлівасці, якія з'яўляюцца нашымі галоўнымі мэтамі.
- Адукацыя павінна адбывацца ў разнастайнай суполцы каледжу. Студэнты павінны быць адабранымі з розных рэгінаў і сацыяльных групаў, якія адлюстроўваюць шырокае і комплекснае кола адносін сярод і паміж людзьмі.
- Адукацыя патрабуе актыўнае прасоўванне міжнароднага разумення і развіцця шчырай чуласці да іншых людзей, чуласці, якая створана сумесным пражываннем і жыццёвым вопытам ассяроддзя. Гэта ўключае далучэнне сябе да глабальных праблем і праца над німі дзеля міру.
- Фізічная культура і здаровы лад жыцця неад'емныя для развіцця збалансаванай асобы. Нездаровы лад жыцця абмяжоўвае чалавечы патэнцыял.
- Узаемадзеянне супольнасці знаходзіцца ў самым сэрцы жыцця каледжу. Гэта патрабуе поўнага і актыўнага ўдзелу людзей ва ўсіх узроўнях каледжу.
- Студэнты павінны мець магчымасць якасна дзейнічаць дзеля пытанняў устойлівага развіцця на інстытуцыйных і індывідуальных узроўнях.
- Студэнты павінны мець магчымасці каб паказваць асабістую ініцыятыўнасць, самадысцыпліну і адказнасць, а таксама каб прааваць з рызыкамі і прымаць выклікі. Дзе патрэбна, гэтыя магчымасці павінны быць падтрыманы абнадзейлівай прысутнасцю дарослых.
- Вядома, што кожны чалавек мае ўнікальныя таланты і магчымасці. У кожным каледжы павінны існаваць праграмы, якія дапамагаюць студэнтам раскрыць свой патэнцыял.
Усе нашы каледжы маюць адзіныя UWC місію і каштоўнасці, але кожны з іх працуе па-рознаму, з унікальнымі лакальнымі і рэгіянальнымі фактарамі. Адукацыйная мадэль UWC забяспечвае агульнай асновай, якая дапамагае каледжам будаваць сваю працу. Гэта мадэль не ўсталёўвае навучальны план, але паказвае, што ўнікальнага ў гэтым падыходзе да адукацыі.