Перайсці да зместу ↓

Акадэмічная праграма

 

“Я лічу, што галоўная задача адукацыіі - гэта ,забеспячэнне існавання наступных якасцяў: жывая цікаўнасць, непераможны дух, упартасць у дасягненнях, гатоўнасць да разважнага самаахвяравання і, перш за ўсё, спачуванне.”

Курт Хан, Заснавальнік UWC 

UWC з'яўляецца міжнароднай адукацыйнай арганізацыяй, якая выхоўвае больш за дзевяць тысяч студэнтаў з больш чым 155 краін свету кожны год. Амаль чатыры тысячы з гэтых студэнтаў заканчваюць International Baccalaureate Diploma Programme (IBDP), якая з’яўляецца найбольш прызнанай глабальнай перадуніверсітэцккай праграмай для студэнтаў ва ўзросце 16-19 гадоў.

Хоць навучальны план IBDP ляжыць у аснове акадэмічнага жыцця ў кожным UWC каледжу, у UWC адукацыя існуе больш патрабаванняў, усталяваных ў праграме IB. З вельмі разнастайнымі студэнтамі і настаўнікамі ў кожнай UWC школе і каледжы - з прадстаўнікамі розных нацыянальных, сацыяльна-эканамічных, культурных, моўных, палітычных і адукацыйных груп - UWC прызнае, што навучальны план павінен улічваць, як шмат інтэрпрэтацый і пунктаў гледжання, колькі студэнтаў у праграме, так што студэнты адчуваюць сябе ў стане прадставіць сваю ўласную гісторыю і погляд аўтэнтычна. Па гэтай прычыне навучальны план IBDP дапаўняецца сесіяімі аб глабальных пытаннях і іншымі мерапрыемствамі, якія спрыяюць развіццю крытычнага мыслення і адважнаму ўзаемадзеянню з праблемамі, якія сустракаюцца ў сучасным свеце.

Міжнародны Бакалаўрыят (IB)

Арганізацыя IB (IBO) была заснавана ў 1968 г. З самага пачатку, IBO абапіралася на супрацоўніцтва з UWC, унясення прагрэсіўнай, міжкультурнай адукацыі з акцэнтам на практычным навучанні. Сувязі паміж абедзвюма арганізацыямі застаюцца блізкімі і сёння, а IBO святкуе сваё 50-годдзе ў 2018 годзе.

Пасля шасці гадоў апрабоўвання праграмы ў розных школах, уключаючы UWC Atlantic College у Уэльсе, IBDP быў афіцыйна прыняты ў 1975 годзе. Праграмы для пачатковых класаў, сярэдніх гадоў і праграм, звязаныя з кар'ерай, былі распрацаваны на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў. Мэтай усіх IB праграм з’яўляецца: «заахвочваць студэнтаў па ўсім свеце станавіцца актыўнымі, ахвочымі да вучобы на працягу ўсяго жыцця, людьмі, якія разумеюць, што іншыя, з ўсімі іх адрозненнямі, таксама могуць мець рацыю.»

Розныя праграмы сталі больш папулярнымі з-за рэпутацыі арганізацыі, як «залаты стандарт» для міжнароднай адукацыі, у прыватнасці, у IBDP. На сённяшні дзень існуе пяць тысяч школ якія даюць адукацыю 1,3 мільёну студэнтаў па ўсім свеце.

 

"Калі я быў Генеральным дырэктарам, я спрабаваў падтрымліваць найбліжэйшыя адносіны з UWC [...] і я сустракаўся рэгулярна з іх дырэктарамі. Прычына простая:  UWC каледжы прадстаўляюць "недакорную пропаведзь" міжнароднай адукацыі, і, у лепшым выпадку, яны з'яўляюцца натхненнем для ўсіх у бізнэсе міжнароднай адукацыі."

- Джордж Уолкер, Былы Генеральны дырэктар Арганізацыі Міжнароднага бакалаўрыята

Якія прадметы студэнты вывучаюць у IBDP?

Вучэбны план ІВ складаецца з шасці груп прадметаў, разам з трыма абавязковымі патрабаваннямі. Гэта адлюстравана на шасцікутніку ўнізе з абавязковымі прадметамі ўнутры.

Вучні выбіраюць шэсць прадметаў – па аднаму з групы прадметаў. Звычайна тры прадмета вывучаюцца на павышаным ўзроўні (курс складаецца з 240 навучальных гадзін). Астатнія тры прадметы вывучаюцца на стандартным ўзроўні (150 навучальныз гадзін). Усе тры часткі асновы – доўгае эссэ, тэорыя ведаў, крэатыўнасць-актыўнасць-сервіс з’яўляюцца абавязковымі часткамі праграмы і галоўнай часткай усёй філасофіі ІВ.

У залежнасці ад UWC школы, прапануюцца розныя прадметы ў розных групах. Найбольш распаўсюджаныя прадметы сярод прыродазнаўчых навук з’яўляюцца:

  • Фізіка
  • Хімія
  • Біялогія
  • Навука навакольнага асяроддзя

Таксама некаторыя каледжы прапаноўваюць:

  • Тэхналогіі дызайна
  • Камп’ютарныя навукі
  • Спорт, практыкаванне і здароўе

У групе “Чалавек і грамадства” найбольш распаўсюджаныя прадметы:

  • Эканоміка
  • Гісторыя
  • Філасофія
  • Навука навакольнага асяроддзя

Некаторыя школы прапаноўваюць:

  • Геаграфія
  • Сацыяльная і культурная антрапалогія
  • Глабальная палітыка
  • Сусветнае мастацтва і культуры

Сярод мастацтваў звычайна прапаноўваецца:

  • Музыка
  • Выяўленчае мастацтва
  • Тэатр

Некаторыя школы прапаноўваюць таксама:

  • Кіно
  • Танец

Акрамя матэматыкі на стандартым і павышаным узроўні таксама прапаноўваецца:

  • Пачатковая матэматыка
  • Вышэйшая матэматыка

У групе мова і літаратура прапаноўваецца альбо родная мова, якая можа вывучацца самастойна (у выпадку з беларускай мовай), альбо замежная, калі студэнт валодае ёй на высокім узроўні.

Другая замежная мова можа вывучацца ab initio (з пачатку) альбо на стандартным ці павышаным узроўні. Звычайна прапаноўваюцца:

  • Англійская
  • Гішпанская
  • Італьянская
  • Нямецкая

Якія тры асноўныя патрабаванні?

1. Доўгае эсэ

Гэта незалежнае сама-кіраванае даследванне па адным з IB прадметаў, якое завяршаецца пісьмовай працай у 4000 словаў. Студэнты звычайна зацвярджаюць тэму працы са сваім настаўнікам ў канцы першага года, пачынаюць працаваць над доўгім эсэ ўлетку, пасля даюць працу настаўніку для прагляду і парадаў, і заканчваюць ў канцы першага семестра другога года.

2. Тэорыя ведаў (TOK)

Міждысцыплінарны прадмет тэорыі ведаў быў створаны каб забяспечыць развіццё лагічнага мыслення шляхам даследвання прыроды ведаў і заахваоціць студэнтаў цаніць іншыя культуры і каштоўнасці. Aцэньваецца гэты прадмет з дапамогай вуснай прэзентацыі і эсэ ў 1600 слоў.

3. Крэатыўнасць-актыўнасць-сервіс (КАС)

Удзел у праграме Creativity, Activity, Service (CAS) заахвочвае студэнтаў выяўляць свае таленты, удзельнічаць у мастацкіх, спартыўных і валанцёрскіх імпрэзах, такім чынам даючы вучням зразумець істотнасць жыцця па-за акадэмічнай сферай.

Сістэма ацэньвання ІВ

Ёсць два тыпы ацэньвання: знешняе і ўнутранае.

  • Знешняе

Гэты тып з’яўляецца галоўным пры канчатковай ацэнцы большасці курсаў. У канцы другога году здаюцца экзамены, вынікі якіх маюць найбольшы ўплыў на адзнаку ў дыпломе. Рашэнні экзаменацыйных заданняў дасылаюцца на праверку ў арганізацыю IB, што стварае больш аб’ектыўныя ўмовы для ацэньвання. На экзаменах выкарыстоўваюцца наступныя віды заданняў: эсе, структураваныя задачы, пытанні з кароткімі адказамі, пытанні, базіраваныя на дадзеных; пытанні з тэкставымі адказамі; пытанні на вывучэнне пэўных сітуацый, пытанні з адказамі на выбар.

  • Унутранае

Настаўнікі таксама прымаюць удзел у канчатковым ацэньванні студэнтаў. У другой палове другога года адбываюцца вусныя экзамены па мовах, дзе студэнтам прапаноўваецца вусна выказацца на пэўныя тэмы. Таксама настаўнікі правяраюць лабараторныя працы ў прыродазнаўчых навуках, даследванні ў матэматыцы, мастацкія выкананні.

  • Выніковая адзнака

У выніку па кожным прадмеце выстаўляецца адзнака ад 1 да 7, якая спалучае знешняе і ўнутранае ацэньванне. Таксама, дадаюцца адзнакі па доўгім эсе і па тэорыі ведаў, за якія разам можна атрымаць максімум 3 балы. Такім чынам, максімальны агульны бал па IB складае 45 (42 па прадметах і 3 па доўгім эсе і тэорыі ведаў).

  • Пробныя экзамены і прадказальныя адзнакі

У канцы першага года таксама здаюцца пробныя экзамены. Іх вынікі вельмі важныя для прадказальных адзнак, якія выстаўляюцца настаўнікамі ў сярэдзіне другога года. Гэтыя адзнакі звычайна адсылаюцца ва ўніверсітэты пры падачы анкет.

Малодшыя школы

UWC школы, у адрозненне ад каледжаў, таксама прымаюць студэнтаў малодшых гадоў, пачынаючы з узросту 18 месяцаў да 15 гадоў. UWC Maastricht, UWC South East Asia, UWC Thailand and Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa ўсё маюць маладых студэнтаў на сваіх кампусах, якія навучаюцца  па шэрагу праграм.

 

Як і са студэнтамі IBDP, мы лічым, што лепшым спосабам падрыхтаваць нашыя дзіцячыя садкі, пачатковыя і сярэднія школы -  шырокая цэласная адукацыя, з практыкай, пачынаючы ад грамадскіх работ, мастацкіх і праектаў у класе - у рамках мадэлі навучання UWC. UWC лічыць, што малодшыя школьнікі валодаюць такімі жа здольнасцямі, каб ахапіць адукацыйную праграму як і нашы студэнты каледжаў. Навучальная праграма гарантуе, што ў іх ёсць магчымасць даследаваць, ствараць, быць актыўнымі і ўмець рабіць вынікі; развівае поўны спектр сацыяльных, эмацыйных і творчых здольнасцяў.

 

UWC Maastricht прапануе the International Primary Curriculum і International Baccalaureate Middle Years Programme (MYP), якая ўключае ў сябе Pre-Kindergarten, Primary School and Secondary School. Іншыя праграмы, прапанаваныя ў гэтых студэнтаў ўключаюць у сябе Health and Wellness Education Curriculum для вучняў пачатковай школы і спецыяльнай Curriculum Framework рэалізаваны для студэнтаў да-детсадаўскіх гадоў.

UWC South East прымае студэнтаў у межах ад 4 да 15 гадоў. Канцэпцыя, K-12, якая ляжыць у аснове адукацыі ў UWCSEA прапануецца студэнтам у дзіцячай школе (4 - 7 гадоў), малодшых школьнікаў (7 - 11 гадоў) і сярэдняй школы (11 - 14 гадоў). У мінулым годзе сярэдняй школы увялі курс IGCSE.

UWC Thailand прапануе IB Primary Years Program (PYP) для студэнтаў ва ўзросце ад 3 - 12 гадоў, у той час як IB MYP вывучаюцца студэнтамі ва ўзросце 11 - 15. UWC Thailand таксама мае праграму Дзіцячага садка, адкукацыя ў якой грунтуецца на гульнях. Навучання для самых маленькіх студэнтаў ва ўзросце 18 месяцаў - 3 гадоў.

Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa мае тры адукацыйныя праграмы, уключаючы IBDP. Навучальны план Waterford і IGCSE праграмы, прапанаваныя студэнтам малодшых гадоў, якія вар'іруюцца ва ўзросце ад 11 - 16.