Skip to content ↓

Лорд Маўнтбэтан

31 March 2017

Былы прэзідэнт UWC

На момант уступлення на пасаду прэзідэнта UWC ў 1967 годзе лорд Луіс Маўнтбетэн быў адным з самых тытулаваных дыпламатычных і ваенных дзеячаў эпохі.

Лорд належаў да праслаўленага ваеннага роду, роднаснага кіруючай каралеўскай дынастыі, яго бацька ўзначальваў Каралеўскі ваенна-марскі флот у пачатковы перыяд Першай сусветнай вайны. Лорд Маўнтбетэн прайшоў праз бітвы двух сусветных войнаў, паступова узвышаючыся на ваенна-дыпламатычнай службе: у 1954 годзе ён, як раней і яго бацька, узначаліў каралеўскі флот, а ў 1959 - брытанскія Узброеныя сілы на пасадзе начальніка Генеральнага штаба. Пасля выхаду ў адстаўку Лорд Маўнтбетэн прысвяціў сябе міжнароднай дзейнасці і прадухіленні канфліктаў, таксама зрабіўшы рух UWC адным з сваiх самых вялікіх інтарэсаў.

Падчас працы на пасадзе прэзідэнта UWC лорд Маўнтбетэн істотна пашырыў геаграфію руху, у тым ліку за кошт далучэння ў 1971 годзе каледжа UWC South East Asia ў Сінгапуры і каледжа імя Лестера Б. Пірсана (UWC Pearson College) на ціхаакіянскім узбярэжжы Канады ў 1974. Лорд Маўнтбетэн перадаў пост свайму унучаты пляменніку, прынцу Валійскаму Чарльзу ў 1978.