Перайсці да зместу ↓

Жыццё ў UWC

Штодзённае жыццё ў каледжы UWC можа быць адначасова радасным, стрэсавым, стімулюючым і ажыўленым. Незалежна ад таго, першы раз студэнт жыве далёка ад дома, ці ў яго ёсць гадавы вопыт у школах-інтэрнатах, кожны студэнт знойдзе жыццё ў UWC унікальным.

Усталяванне сувязі з людзьмі адбываецца самымі рознымі шляхамі, якія толькі магчыма ўявіць: у дадатак да таго, што ў студэнта будуць суседзі па пакоі і, магчыма, аднагодкі з адной краіны, ён таксама знойдзе аднакласнікаў і аднадумцаў. Дні будуць напоўнены стымулюючымі ўрокамі, адкрытай да новых стасункаў супольнасцю, неверагоднымі актыўнасцямі і вандроўкамі, дыялогамі (якія могуць доўжыцца вельмі доўга) пра палітыку, ідэнтычнасць, культурныя адрозненні і пра шмат іншых тэм.