Крытэрыі адбору
Агульныя патрабаванні да кандыдатаў
Заяўка ў UWC адкрыта для кандыдатаў, якія адпавядаюць наступным агульным патрабаванням:
- Быць ва ўзросце 16 ці 17 поўных год 1 верасня 2021 года (пачатак навучання ў UWC) - глядзіце ніжэй за падрабязнасцямі;
- Мець беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.
Крытэрыі адбору ў UWC
Каб быць паспяховым студэнтам у UWC, кандыдату трэба дэманстраваць наступныя крытэрыі:
- Цікаўнасць і інтэлектуальная матывацыя
Імкненне вывучаць сваё асяроддзе, здольнасць заўважаць дэталі і разумець маштаб праблем, ўладанне шырокім кругаглядам і аналітычным складам розуму.
- Актыўная прыхільнасць (да сваіх каштоўнасцяў)
Здольнасць развівацца, развіваць свае думкі і гатоўнасць рэфлексаваць, ставіць пад сумнеў бяздоказные перакананні, здольнасць аргументаваць сваю пазіцыю, а таксама мяняць яе і свае паводзіны ў сям'і і грамадстве; гатоўнасць браць адказнасць за свае ўчынкі.
- Сацыяльная кампетэнтнасць
Здольнасць і гатоўнасць ставараць узаемаадносіны з іншымі людзьмі, узаемадзейнічаць з імі з павагай, працаваць у камандзе і дамагацца сумесных вынікаў, уменне выказваць уласны пункт позірку ў розных сітуацыях, імкненне развіваць лідарскія якасці
- Устойлівасць перад цяжкасцямі, асабістая адказнасць і сумленнасць
Здольнасць клапаціцца пра сябе фізічна і эмацыйна падчас складанага і пераўтваральнага перыяду жыцця, асабістая матывацыя прытрымлівацца маральных і этычных прынцыпаў, здольнасць слухаць і шанаваць меркавання і вопыт іншых.
- Матывацыя і датычнасць да місіі і каштоўнасцяў UWC
Гатоўнасць і здольнасць актыўна прасоўваць каштоўнасці UWC і жыць у адпаведнасці з імі. Каб даведацца больш пра каштоўнасці і місію UWC: Што такое UWC?
Звяртаем вашу ўвагу, што ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.
Спецыяльныя крытэрыі UWC Беларусь
Нацыянальны камітэт UWC ў Беларусі шукае кандыдатаў, якія будуць лепшымі прадстаўнікамі сваёй краіны і яе культуры. Такія кандыдаты дэманструюць наступныя крытэрыі:
- адлюстраванне посткаланіяльных каштоўнасцяў у палітычнай, сацыяльнай і культурнай свядомасці;
- разбурэнне стэрэатыпу постсавецкай моладзі: аптымізм, ідэалізм, ініцыятыўнасць;
- веданне і цікавасць да беларускай гісторыі, культуры, традыцый і мясцовага кантэксту;
- добрае валоданне беларускай мовай.
Узроставы крытэрый для паступлення на праграму IB Diploma
*Дата нараджэння, падкрэсленая і выдзеленая тлустым шрыфтам, адпавядае крытэру адбору ў UWC
2003 | 2004 | 2005 |
---|---|---|
Студзень | Студзень | Студзень |
Люты | Люты | Люты |
Сакавік | Сакавік | Сакавік |
Красавік | Красавік | Красавік |
Май | Май | Май |
Чэрвень | Чэрвень | Чэрвень |
Ліпень | Ліпень | Ліпень |
Жнівень | Жнівень | Жнівень |
Верасень | Верасень | Верасень |
Кастрычнік | Кастрычнік | Кастрычнік |
Лістапад | Лістапад | Лістапад |
Снежань | Снежань | Снежань |