Skip to content ↓

Крытэры адбору

Заяўкі на паступленне ў UWC будуць прымацца да 24 лістапада 2022.

Цісні сюды, каб распачаць заяўку!

 

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў 

Заяўка ў UWC адкрыта для кандыдатаў, якія:

  • Нарадзіліся ў жніўні 2005 г. - верасні 2007 г.;
  • Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.

Калі твая дата нараджэння адпавядае падкрэсленым месяцам ў табліцы, ты можаш падавацца ў UWC у гэтым годзе.

 

2005 2006 2007
Студзень Студзень Студзень
Люты Люты Люты
Сакавік Сакавік Сакавік
Красавік Красавік Красавік
Май Май Май
Чэрвень Чэрвень Чэрвень
Ліпень Ліпень Ліпень
Жнівень Жнівень Жнівень
Верасень Верасень Верасень
Кастрычнік Кастрычнік Кастрычнік
Лістапад Лістапад Лістапад
Снежань Снежань Снежань
Крытэры адбору ў UWC 

Падчас адбору мы шукаем кандыдатаў, якія дэманструюць наступныя якасці:

  • Цікаўнасць і інтэлектуальная матывацыя

Шчырае імкненне спазнаваць свет вакол сябе, здольнасць заўважаць дэталі і разумець маштаб лакальных і глабальных з’яў, валоданне шырокім кругаглядам і ўменне мысліць аналітычна. Улічваючы высокія акадэмічныя патрабаванні ў UWC, мы чакаем кандыдатаў з сярэднім балам вышэй за 7,0.  

  • Дзейсная адданасць уласным каштоўнасцям

Здольнасць развівацца і гатоўнасць рэфлексаваць, выпрабоўваць і ставіць пад сумнеў свае ўласныя перакананні, здольнасць усведамляць адпаведнасць сваіх паводзінаў ў сям’і і супольнасці ўласным каштоўнасцям; гатоўнасць дзейнічаць паводле сваіх перакананняў і браць адказнасць за свае ўчынкі.

  • Сацыяльная кампетэнтнасць

Здольнасць і гатоўнасць выбудоўваць адносіны з іншымі людзьмі, ставіцца да іх з павагай, працаваць у камандзе і дамагацца сумесных вынікаў; уменне спакойна і годна выказваць уласны пункт гледжання ў розных сітуацыях і сярод розных людзей.

  • Устойлівасць, асабістая адказнасць і сумленнасць

Здольнасць клапаціцца пра свой фізічны і эмацыйны дабрабыт падчас складанага і пераўтваральнага перыяду жыцця ў UWC, асабістая матывацыя прытрымлівацца маральных і этычных прынцыпаў UWC, здольнасць слухаць і шанаваць меркаванні і вопыт іншых.

  • Матывацыя да місіі і каштоўнасцяў UWC

Шчырае памкненне, гатоўнасць і зацікаўленасць у актыўным пашырэнні каштоўнасцяў UWC. Даведацца больш пра каштоўнасці і місію UWC:  Што такое UWC?

 

Валоданне англійскай мовай на высокім узроўні не з’яўляецца крытэрам адбору. Кандыдатам можа быць зададзена некалькі пытанняў на англійскай мове, каб пацвердзіць базавую здольнасць камунiкаваць па-англійску. 

Спецыяльны крытэр UWC Беларусь 

Нацыянальны камітэт UWC ў Беларусі шукае кандыдатаў, якія будуць найлепшымі прадстаўнікамі сваёй краіны і яе культуры. Такія кандыдаты дэманструюць наступныя якасці:

  • глыбокае ўсведамленне культурнага багацця і разнастайнасці Беларусі, яе месца ў рэгіянальным і глабальным кантэксце
  • здольнасць і жаданне годна прадстаўляць Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці ў міжнароднай супольнасці
  • цвярозае разуменне найбольш актуальных праблем, якія стаяць перад беларускім грамадствам, жаданне паспрыяць іх вырашэнню
  • шчыры клопат і зацікаўленасць у будучыні Беларусі