Skip to content ↓

Медыцынская форма

Намінаваныя кандыдаты павінны запоўніць General Medical Form, медыцынскую форму са звесткамі аб стане здароўя кандыдата і сямейнай гісторыі хваробаў.

Медыцынская форма дазваляе каледжу азнаёміцца з інфармацыяй аб фізічным і псіхічным стане студэнта і пераканацца, што каледж ў стане аказаць адпаведную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу на падставе рэсурсаў на кампусе. Некаторыя каледжы могуць папрасіць кандыдата запоўніць дадатковую медыцынскую форму пасля таго, як ён ці яна былі намінаваныя ў каледж.  

Уся інфармацыя ў форме з'яўляецца канфідэнцыйнай. Доступ да яе маюць чальцы Нацыянальнага камітэта, якія адказваюць за намінацыю студэнта ў UWC і падтрымку яго ці яе падчас навучання, і медыцынскія супрацоўнікі каледжа, у які залічаны студэнт. Пры неабходнасці, інфармацыя ў форме можа быць перададзена медыцынскім супрацоўнікам па-за UWC, калі гэта неабходна для правядзення адпаведнага медыцынскага абследавання, агляду ці лячэння студэнта.

Некаторыя кампусы UWC не маюць рэсурсаў, каб прымаць студэнтаў са складанымі медыцынскімі захворваннямі. Таму важна, каб студэнты запоўнілі форму сумленна і шчыра. Утойванне медыцынскай інфармацыі — сур'ёзнае парушэнне правілаў UWC і можа прывесці да скасавання намінацыі студэнта ці выключэння з каледжу.

Форма складаецца з пяці секцый. Секцыі A і B павінны быць запоўненыя і падпісаныя доктарам, а секцыі C, D, E ––  студэнтам разам з бацькамі ці апекунамі. Калі доктар адмовіцца запаўняць і падпісваць дакумент на англійскай мове, сям’я можа запоўніць форму самастойна і прыкласці адпаведныя даведкі з подпісамі доктараў. Кожны студэнт павінен прадставіць выпіску прышчэпак і даведку аб фізічным і ментальным здароўі, а таксама дадатковыя звесткі ў выпадку фізічнай ці ментальнай хваробы або асаблівых патрэб ў навучанні.

Даведацца больш пра змест медыцынскай формы можна тут:

https://docs.google.com/document/d/1k2N0rDyMDnSVtcFauayJYHEK1phWODc3gkxBzo0zDos/edit