Перайсці да зместу ↓

Патрабаванні да ўдзелу

Вы можаце падаць заяўку, калі:

  • Вы з'яўляецеся грамадзянінам/грамадзянкай Рэспубліцы Беларусь ці пастаянна пражываеце (маеце від на жыхарства) у Беларусі не менш за пяць гадоў;
  • на момант падачы заяўкі Вы вучыцеся ў 10-ым ці 11-ым класе сярэдней агульнаадукацыйнай ці сярэдне-спецыяльнай установы адукацыі, але не з'яўляецеся студэнтам ці студэнткай ВНУ;
  • Ваш узрост на момант пачатку навучання (1 верасня 2019 года) - 16 ці 17 поўных гадоў;
  • валодаеце добрымі здольнасцямі да навучання і дэманструеце выдатную паспяховасць;
  • вольна размаўляеце на беларускай мове;
  • маеце лідарскія і высокія маральныя якасці, а таксама арыентуецеся на тое, каб дапамагаць грамадству ў будучыні.

Важным прынцыпам адукацыі ў сістэме UWC з'яўляецца жаданне студэнтаў вярнуцца дамоў пасля атрымання вышэйшай адукацыі, каб прымяніць атрымленыя веды і вопыт, дапамагая развіццю сваёй краіны і ўкараненню ў ёй UWC каштоўнасцяў і ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў. Пажадана, каб кандыдаты выказалі зацікаўленасць да гэтага падчас працэса адбору.

Перавагу пры паступленні ў каледжы маюць тыя падлеткі, якія, апроч выдатных агульных ведаў, добра валодаюць беларускай мовай і ведаюць гісторыю і культуру, што неабходна для годнага прадстаўлення Беларусі ў асяроддзі моладзі з усяго свету.