Перайсці да зместу ↓

Працэс падачы заяўкі

Конкурс адбываецца ў 2 туры.

На 1 тур трэба зарэгістравацца і запоўніць анкету на партале https://uwc.fluidreview.com да 28 кастрычніка 2018 г. 23:59

Пры запаўненні анкеты неабходна будзе далучыць наступныя дакументы:

  • копію ведамасці паспяховасці за мінулы навучальны год;
  • рэкамендацыю ад класнага кіраўніка, альбо настаўніка, альбо кіраўніка мастацкай ці спартовай секцыі;
  • эсэ на тэму “Уявіце, што вы атрымалі вашу стыпендыю ў UWC у грашовым эквіваленце ($35000). На які праект для Беларусі вы бы яе патрацілі? Апішыце ваш патэнцыйны праект, чаму ён важны для нашай краіны і як вы плануеце яго ажыццявіць?” (максімум 1500 словаў);
  • ваш фатаздымак.

Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Другі тур адбудзецца напрыканцы снежня 2018 г. у Менску ў выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў і гульняў для выяўлення камунікатыўных навыкаў кандыдатаў. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Калі ласка, дасылайце вашы пытанні нам на адрас info@by.uwc.org. Калі вы не з’яўляецеся грамадзянінам/кай Беларусі, але хочаце падавацца у UWC праз беларускі камітэт, дашліце нам email перад тым, як запаўняць анкету.

Жадаем поспехаў!