Skip to content ↓

Фінансаванне навучання

Адукацыя UWC каштуе ад $40,000 да $120,000 за два гады ў залежнасці ад каледжа. Гэта сумма ўключае пражыванне, харчаванне і навучанне. 

UWC прапаноўвае беларускім студэнтам тры віды стыпендый:

Partial scholarship

Каледж пакрывае фіксаваную частку кошта, астатняе аплочвае студэнт.

Up to fully funded scholarship

Стыпендыя можа пакрываць поўны або частковы кошт навучання ў залежнасці ад фінансавага становічша сям’і кандыдата. Сям’я сама пакрывае выдаткі на квіткі, візу, кішэнныя грошы.

All inclusive scholarship 

Каледж пакрывае 100% кошта на навучанне, выдаткі на візу, пералёт, школьныя вандроўкі, а таксама дае кішэнныя грошы. Стыпендыя прызначаецца кандыдатам, якія патрабуюць найбольшую фінансавую падтрымку і інакш не змаглі б навучацца ў UWC.

Стыпендыі размяркоўваюцца паводле ацэнкі фінансавых магчымасцяў сям’і кандыдата. Кандыдаты, якія пройдуць на 2 тур адбору, запаўняюць форму пра фінансавае становічша cям’і. Паспяховым фіналістам будзе прызначана стыпендыя, якая адпавядае іх фінансавай патрэбе. Каб пацвердзіць інфармацыю ў фінансавай форме, фіналісты адбору дасылаюць даведкі аб даходах бацькоў. Гэта можа быць выпіска з банка, ліст ад працадаўцы, ці падатковая форма. 

Усе Нацыянальныя Камітэты свету карыстаюцца адной сістэмай фінансавай ацэнкі кандыдатаў. Гэта робіць працэс празрыстым і дазваляе размеркаваць стыпендыі ў адпаведнасці з фінансавымі патрэбамі кожнага студэнта UWC. Фінансавую ацэнку праводзіць спецыяльна прызначаны эксперт, фінансавае становішча кандыдатаў не агалошваецца адборачнай камісіі і не ўплывае на шанец атрымаць месца ў UWC.