Перайсці да зместу ↓

Частыя пытанні (FAQ)

Чым UWC адрозніваецца ад іншых IB школ? 

UWC - гэта арганізацыя, якая прапаноўвае міжнародную адукацыю людзям з усяго свету з пэўнай місіяй і ідэаламі. IB - гэта міжнародная сістэма адукацыі, па якой навучаюццы шматлікія школы па ўсім свеце. UWC выкарыстоўвае ў сваіх школах сістэму IB, але не абмяжоўваюцца ёй у сваёй дзейнасці. Больш падрабязна пра IB можна даведацца на www.ibo.org, а пра UWC на www.uwc.org

Ці магу я паступаць ужо пачаўшы навучанне ва ўніверсітэце? 

Праграмма навучанне ў UWC адпавядае дзвюм апошнім гадам школы, таму немэтазгодна падаваць у UWC ужо закончыўшы навучанне ў школе і пачаўшы ўніверсітэт.

Ці з’яўляецца UWC вышэйшай адукацыяй? 

Не. Праграма ІВ, па якой навучаюцца студэнты UWC, адпавядае апошнім дзвюм гадам школы, пасля сканчэння якой можна падаваць ва ўніверсітэт.

Куды я магу паступіць пасля UWC? 

Па-першае, IB прызнаецца ў большасці краін свету і ва ўсіх развітых краінах, што часта дазваляе падаваць ва ўніверсітэты без экзаменаў. Дзякуючы ангельскамоўнай праграме, таксама дазваляецца падаваць ва ўніверсітэты без спецыяльных сэртіфікатаў, што пацвярджаюць валоданне ангельскай мовы.
Па-другое, многія ўніверсітэты падзяляюць ідэалы UWC, што павышае магчымасці выпускнікоў паступіць ува многія ўніверсітэты ЗША і Еўропы.

Ці магу я падаць у UWC, куды не прапаноўваюцца стыпендыі, калі мае бацькі могуць заплаціць поўны кошт? 

Многія UWC школы прымаюць наўпроставыя падачы заяваў. Гэта азначае, што ў гэтыя школы можна падаваць, нават калі стыпендыі ў гэтым годзе не прапаноўваюцца праз нацыянальныя камітэты. Каб даведацца больш пра наўпроставыя падачы, трэба напісаць ў прыёмную камісію гэтых школ.

Ці трэба добра ведаць англійскую мову, каб паступіць у UWC? 

Веданне англійскай мовы дапамагае, але не з’яўляецца прыярытэтам пры адборы. Аднак трэба звяртаць увагу на спецыфіку розных школаў. Напрыклад, UWC of Atlantic патрабуе IELTS дзеля таго, каб атрымаць візу ў Вялікабрытанію. У UWC South East Asia i UWC Li Po Chun узровень англійскай мовы сярод студэнтаў вельмі высокі, што можа стацца прычынай псіхалагічнага ціску на студэнта з невысокім узроўнем англійскай мовы. З іншага боку, некаторыя школы, як UWC of Adriatic, традыцыйна прымалі і студэнтаў і з вельмі нізкім узроўнем англійскай, а пасля дапамагалі ім у працэсе навучання. У UWC Red Cross Nordic ёсць летнія курсы англійскай мовы. Таксама, трэба памятаць, што паміж апошнім этапам адбору і пачаткам навучання ў новапрынятага студэнта будзе яшчэ некальмі месяцаў, каб падцягнуць узровень мовы.

 

Ці трэба сэртыфікаты англійскай мовы для паступлення? 

Не. Веданне англійскай мовы дапамагае, але не з’яўляецца прыярытэтам пры адборы. Аднак UWC of Atlantic патрабуе IELTS праз тое, што гэты сертыфікат патрэбны, каб атрымаць візу ў Вялікабрытанію.

Па якіх крытэрыях абіраюцца студэнты ў UWC? 

Ёсць 5 асноўныx прынцыпаў, па якіх UWC абіраюць кандыдатаў:

  • Iнтэлектуальная цікаўнасць і самаматываванасць
  • Актыўная мэтанакіраванасць
  • Сацыяльная кампетэнцыя
  • Цвёрдасць, асабістая адказнасць і цэласнасць
  • Матывацыя да UWC

Акрамя гэтага, беларускі нацыяльнальны камітэт выбірае кандыдатаў, якія

  • Добра ведаюць гісторыя і культуру Беларусі
  • Валодаюць беларускай мовай
  • Маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і здольныя яе абгрунтаваць
Як мне рыхтавацца да паступлення ў UWC? 

Хоць кандыдаты абіраюцца з большага па якасцях характара, якія фарміруюцца на працягу доўгага часу, калі будучыя кандыдаты хочуць паступаць у UWC, яны могуць:

  • цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай (пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі і іншымі культурнымі дзеячамі),
  • цікавіцца сваёй малой радзімы (цікавыя факты, гісторыя),
  • працаваць над валоданнем беларускай мовы,
  • сачыць за падзеямі ў свеце, даведвацца больш пра рух UWC і яго ідэалы быць актыўнымі
Ці магу я падаваць пасля 10 класа, калі мне будзе 16 год на пачатак навучальнага года? 

Так. На дадзены момант камітэт дае прыярытэт тым, хто вучыцца ў 11 класе, але магчыма паступіць і пасля 10 класа.

Ці прызнаецца IB у Беларусі? 

На дадзены момант гэтае пытанне застаецца адкрытым. Міністэрства адукацыі паведамляе, што паводле п. 2 правілаў прыема ў ВНУ для навучання ў беларускім універсітэце трэба мець агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэнхнічную альбо сярэдне-спецыяльную адукацыю, пацверджаную адпаведным дакументам. Для прызнання IB дыплому адпаведнасці дакументам аб адукацыі РБ трэба падаць заяву з афіцыйна перакладзеным дыпломам, выпіскай, і інш. ў адзел прызнання дакументаў ДУО “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” (www.nihe.bsu.by/index.php/ru/pod-doc).

Ці магу я запаўняць Section A i Section C у анкеце па-беларуску? 

Пажадана запаўняць гэтыя раздзелы па-ангельску, бо камітэт дашле анкету ў каледж, пры ўмове, што Вас пройдзеце адбор.

Ці магу я даслаць табель аб паспяховасці мінулага году альбо патрэбны табель гэтага году? 

На дадзены момант мы рана праводзім адбор, калі навучэнцы яшчэ не скончылі першую чвэрць. Таму пажадана дасылаць табель аб паспяховасці мінулага году.

Не знайшлі свайго пытання?

Дашліце яго на нашу паштовую скрыню:  info@by.uwc.org