Skip to content ↓

Працэс адбору і тэрміны

 

Тэрміны*

 

Дата Этап адбору
1-10 верасня 2025

Першы тур: анлайн-заяўка 

Пачатак працэсу адбору

16 лістапада 2025

Апошні дзень, каб падаць заяўку

9 снежня 2025 Абвяшчэнне вынікаў першага тура
20-21 снежня 2025

Другі тур:

Сумоўе

23 снежня 2025 Абвяшчэнне вынікаў другога тура
17-18 студзеня 2026

Трэці тур:

Групавыя актыўнасці

1 лютага 2026 Абвяшчэнне вынікаў трэцяга тура
10 лютага 2026 Абвяшчэнне вынікаў
Май-чэрвень 2026 Clearing process 

*Даты могуць змяніцца. У такім выпадку ўсе кандыдаты будуць праінфармаваныя загадзя па электроннай пошце.

Працэс адбору

Адбор у UWC праходзіць у чатыры туры.

Першы тур: анлайн-заяўка 

На першы тур кандыдаты дасылаюць анлайн-заяўку не пазней за абвешчаны дэдлайн.

У заяўцы трэба пазначыць агульныя звесткі пра сябе, далучыць афіцыйную выпіску адзнак за мінулы навучальны год і за чвэрці бягучага навучальнага году, расказаць пра свае акадэмічныя і пазакласныя актыўнасці, адказаць на кароткія пытанні і напісаць эсэ на адну з прапанаваных тэм.

Вы таксама павінны запрасіць сваіх бацькоў падаць форму згоды, у якой будзе пазначана, што яны падтрымліваюць вас у падачы дакументаў у UWC.

Увага! Адказваць на пытанні ў заяўцы можна на зручнай для цябе мове (акрамя выпадкаў, калі ўказана, на якой мове трэба адказаць).

Другі тур: сумоўе 

Другі тур праходзіць анлайн праз відэаканферэнцыю.

На гэтам туры апліканты праходзяць індывідуальныя сумоўі з адборачнай камісіяй, якая складаецца з выпускнікоў UWC і запрошаных экспертаў. 

Падчас працэсу адбору ацэньваюцца асабістыя якасці кандыдата, іх інтэлектуальныя здольнасці, здольнасць атрымаць поспех у насычаным акадэмічным асяроддзі UWC, прыхільнасць да ідэалаў UWC, гатоўнасць да самастойнага жыцця на кампусе.

Трэці тур: групавыя актыўнасці 

Фінальны трэці тур праходзіць анлайн праз відэаканферэнцыю і складаецца з групавых актыўнасцяў. Падчас гэтага тура кандыдаты змогуць паказаць свае лідарскія якасці і навыкі працы ў камандзе.  Гэта магчымасць праявіць сябе як сацыяльна кампетэнтнага чалавека, які паспяхова ўзаемадзейнічае са сваім асяроддзем. Нацыянальны Камітэт шукае ўдзельнікаў, якія ведаюць як праяўляць павагу да розных пунктаў гледжання, ідэй і могуць эфектыўна пераадольваць асабістую розніцу. 

Clearing Process
 

Фіналісты, якія не атрымалі месца ў каледжы альбо адмовіліся ад прапанаванага месца, трапляюць ў спіс чакання. Цягам мая і чэрвеня 2025 гэтым фіналістам будуць прапанаваныя месцы ў каледжах па ўсім свеце, якія засталіся незапоўненымі. Часцей за ўсё будзе прапанаваная частковая стыпендыя з фіксаваным унёскам ад сям’і кандыдата.

 

 

УВАГА

 

Заяўка падаецца ў сістэму UWC агулам, а не ў пэўны каледж. Калі ты хочаш паступіць у канкрэтны каледж UWC, трэба падаваць заяўку праз Глабальную праграму адбору і быць гатовымі аплаціць поўны кошт навучання ў каледжы.

Заяўка можа быць накіраваная толькі ў адзін Нацыянальны камітэт (уключаючы заяўку ў Глабальную праграму адбору). Вы можаце падаваць заяўку паўторна на наступны год пры адпаведнасці патрабаванням для кандыдатаў.

Заяўкі кандыдатаў з абмежаванымі магчымасцямі разглядаюцца нароўні з усімі астатнімі.

Усе звесткі пра кандыдатаў, атрыманыя Нацыянальным камітэтам, не перадаюцца трэцім асобам і захоўваюцца ў адпаведнасці з Правіламі абароны прыватных дадзеных UWC.


Калі ты маеш пытанні пра працэс адбору ці пра анлайн-заяўку, задавай іх у адной з сацыяльных сетак Нацыянальнага камітэту, ці па электроннай пошце каардынатара адбору: