Працэс адбору і тэрміны
Тэрміны
Звярніце увагу, што некаторыя дакладныя тэрміны і даты могуць змяніцца па незалежных ад камітэта прычынах, аб чым усе кандыдаты будуць паведамлены загадзя па электроннай пошце.
Дата | Працэдура адбору |
---|---|
30 лістапада 2020 | Пачатак працэсу адбору |
22 студзеня 2021 |
Першы тур: Падача анлайн-заяўкі |
8 лютага 2021 | Вынікі першага тура |
27/28 лютага 2021 |
Другі тур: Суразмоўе і гульні |
2 сакавіка 2021 | Вынікі другога тура |
7 сакавіка 2021 |
Трэці тур: Камандныя актыўнасці і суразмоўе з фіналістамі |
1 красавіка 2021 | Вынікі трэцяга тура |
Працэс адбору
Адбор на стыпендыі UWC праходзіць у два туры.
Першы тур: анлайн-заяўка
На першы тур кандыдаты дасылаюць анлайн-заяўку не пазней за 22 студзеня 2021, 23:59 па мінскім часе (GMT+3). Заяўка даступная па спасылцы: АНЛАЙН-ЗАЯЎКА
Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на другі тур адбору не пазней за 8 лютага 2021.
Другі тур: сумоўе + групавыя актыўнасці
Другі тур складаецца з індывідуальнага сумоўя і групавых актыўнасцяў для выяўлення сацыяльных здольнасцяў кандыдатаў. Другі тур адбудзецца напрыканцы лютага ў Менску ці анлайн у залежнасці ад эпідэміялагічнага становішча ў краіне.
Трэці тур: актыўнасці і суразмоўе з фіналістамі
Трэці тур адбудзецца 7 сакавіка. Адна з частак фінальнага тура - сумоўе на англійскай мове з магчымасцю пераходзіць на беларускую мову. У фіналістаў будзе магчымасць пазнаёміцца з міжнароднымі студэнтамі UWC, спытаць іх пра жыццё ў каледжах, а таксама паглыбіць матывацыю да UWC. Таксама часткай трэцяга тура будуць крэатыўная камандныя гульні паміж кандыдатамі.
Размеркаванне месцаў у каледжах
Па выніках другога туру будуць абвешчаныя фіналісты адбору. Фіналістам будуць прапанаваныя месцы для навучання ў каледжах UWC. Пры размеркаванні Нацыянальны камітэт імкнецца па магчымасці ўлічваць перавагі саміх кандыдатаў, названыя ў форме заяўкі.
Размеркаванне кандыдатаў залежыць ад даступнасці месцаў у кожным канкрэтным каледжы і рэйтынгу кандыдата падчас фінальнага этапу адбору. Змена месца размеркавання па жаданні кандыдата не прадугледжана.
Каледжы пакідаюць за сабой права прыняцця канчатковага рашэння па кожнаму кандыдату.
УВАГА
|
---|
Конкурс на навучанне ў 2022-2024 гг будзе абвешчаны увосені 2021 |
Заяўка падаецца ў рух UWC, а не ў пэўны каледж. Калі вы зацікаўлены ў паступленні канкрэтна ў адзін з каледжаў UWC, вы павінны падаваць заяўку праз Глабальную праграму адбору і быць гатовымі аплаціць поўны кошт навучання ў каледжы. |
Заяўка можа быць накіравана толькі ў адзін адборачны камітэт (уключаючы заяўку ў Глабальную праграму адбору). Вы можаце падаваць заяўку паўторна на наступны год пры адпаведнасці патрабаванням да кандыдатаў. |
Заяўкі кандыдатаў з абмежаванымі магчымасцямі разглядаюцца нароўні з усімі астатнімі. |
Усе звесткі пра кандыдатаў канфідэнцыйныя і не падлягаюць разгалашэнню. |
Калі Вы маеце пытанні пра працэс адбору ці онлайн-заяўку, Вы можаце задаць іх у адной з сацыяльных сетак Нацыянальнага камітэта, ці па электроннай пошце каардынатару працэса адбору: