Нашы каледжы
18 каледжаў UWC даюць стымулюючую і трансфармуючую адукацыю больш чым 9500 студэнтам кожны год. Каледжы знаходзяцца ў 18 краінах на 4 кантынентах.
Кожны з нашых каледжаў мае сваю выразную атмасферу і ідэнтычнасць, сфарміраваныя з уплывам краіны, дзе каледж знаходзіцца, а таксама спецыфічных фактараў, культурнага кантэксту і насельніцтва краіны. Што робіць кожны каледж каледжам UWC? Гэта разнастайная суполка студэнтаў і настаўнікаў, якія прыяжджаюць са ўсяго свету і прыносяць своеасаблівыя культурныя аспекты, якімі яны дзеляцца з асяроддзем у каледжы. Гэта тое, што дапамагае супольнасці кожнага каледжа аб'ядноўвацца, каб зрабіць адукацыю сілай дзеля міру і ўстойлівага развіцця.