UWC Red Cross Nordic
Флекке, Нарвегія
205 студэнтаў
16-20 гадоў
1995
UWC Red Cross Nordic мае тры асноўныя фокусы: скандынаўскі, гуманітарны і экалагічны. Усе скандынаўскія краіны ўнеслі свой уклад у фінансаванне каледжа. Каледж з'яўляецца фондам, які, сярод іншых, быў засаваны Чырвоным Крыжам у Нарвегіі і Sogn & Fjordane. У рамках Creativity, Activity, and Service (CAS) праграмы, студэнты праходзяць курс Чырвонага Крыжа. Спартыўнае абсталяванне на кампусе даступнае рэабілітацыйнаму цэнтру Чырвоныга Крыжа Хогланд -- блізкаму партнёру па супрацоўніцтве.
Тры ўнікальныя рысы
- Дзяржаўнае фінансаванне - Дзяржаўнае фінансаванне з Паўночных краін дазваляе каледжу праводзіць адбор цалкам заснаваны на таленце і патэнцыяле, ствараючы вучэбнае асяроддзе, у якім разнастайнасць сапраўды ўспрымаецца як каштоўнасць для ўсіх.
- Праграма “Уцалелыя з зонаў канфлікту” - Праграма, якая кіруецца сумесна з Нарвежскім Чырвоным Крыжом і рэабілітацыйным цэнтрам Хогланд, дазваляе маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі з зонаў канфлікту навучацца ў UWC RCN. Мэта складаецца ў тым, каб ўдзельнікі пасля вярнуліся ў якасці вынаходлівых і актыўных членаў грамадства ў свае родныя краіны.
- Праграма “Падставовы год” - Неабходная ўмова для ўключэння студэнтаў з marginalised асяроддзяў, яна прапаноўваецца студэнтам, якія прыйшлі з няпоўнай адукацыяй і абмежаванымі ведамі ангельскай мовы. Асноўнымі мэтамі з'яўляюцца ўмацаванне даверу, заахвочванне ўдзелу ў нашай наўмысна разнастайнай студэнцкай супольнасці, і падрыхтаванне студэнтаў да патрабаванняў двухгадовай праграмы IB Diploma.
Акадэмічная праграма
UWC Red Cross Nordic прапануе Праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). Разам са стандартнымі курсамі, каледж прапануе дацкую, нарвежскую, і шведскую мовы, глабальную палітыку, навуковы праект, і тэатральнае мастацтва. Акрамя гэтага, першакурснікі наведваюць штотыднёвыя заняткі праграмы Red Cross Nordic Life Skills, вывучаючы і пашыраючы свае веды пра каштоўнасці Чырвонага Крыжа і скандынаўскія, гуманітарныя і экалагічныя асновы каледжа.
Outside the Classroom
Пазаакадэмічная праграма засяроджана на трох асноўных прынцыпах: скандынаўскім, гуманітарным і экалагічным. Яна мае моцны акцэнт на грамадскія працы з шырокім спектрам культурнага і актыўнага адпачынку. Гэта можа прымаць выгляд нефармальнай дзейнасці, пазаакадэмічнай актыўнасці, праектаў, тыдняў, адведзеных на навучанне праз накапленне досведа; frilufsveke - лыжнага тыдню, спецыяльных мерапрыемстваў і праграм, абмяркоўвання глабальных праблем, дзен культуры, абавязкаў на кампусе, грамадскіх працаў (школьны лагер, дзе ўсе студэнты аднаго пакалення штотыднёва працуюць валанцерамі ў якасці ключавога кампанента сваёй праграмы абслугоўвання; валанцерства ў рэабілітацыйным цэнтры Хогланд; студэнцкія арганізацыі). Каледж агранізоўвае заняткі па кераміцы і вязанню, а таксама падтрымлівае рамесныя і мастацкія заняткі ў рэабілітацыйным цэнтры Хогланд. Прыгожы краявід ф’ердаў забяспечвае выдатныя ўмовы для горнага і воднага спорту. Як першакурснік, ты можаш прайсці навучанне, каб стаць лідэрам заняткаў на свежым паветры, з мэтай прымяніць на практыцы свае веды ў наступным годзе. Ridderrennet - гэта штогадовы міжнародны лыжны конкурс для інвалідаў, куды студэнты едуць ў якасці ўдзельнікаў і валанцёраў.
Кароткатэрміновыя праграмы
У UWC RCN праходзіць падрыхтоўчы Летні курс напярэдадні новага навучальнага года, каб даць новым студэнтам з абмежаваным валоданнем ангельскай мовы ўрокі на мове, дапамагчы засвоіцца ў новым асяроддзі, падтрымаць, і распавесці пра жыццё ў UWC.
Кампус і абсталяванні
Каледж мае пяць студэнцкіх рэзідэнцый, кожная размячшае 40 студэнтаў. Пакоі, у кожным з якіх па 5 студэнтаў, аформленыя ў традыцыйным нарвежскім стылі з ўласнымі ваннымі пакоямі. Месца для сцірання вопраткі размешчана ў цэнтры студэнцкай вёскі. Даччыная кампанія каледжу UWC Connect адказвае за размяшчэнне гасцей каледжу у двух дамах, пабудаваных на тэрыторыі кампуса, каб наведвальнікі маглі атрымаць выгаду ад знаходжання ў разнастайным асяроддзі. Ёсць доступ да басейна ў цэнтры Хогланд, а таксама трэнажорная зала.
Геаграфічнае знаходжанне
Каледж размешчаны ў прыгожых ф’ердах на заходнім узбярэжжы Нарвегіі. Знаходзіцца ў 40 хвілінах ад Førde Airport Bringeland і 3 гадзінах ад Bergen International Airport.
Прыём
Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Акрамя таго, існуе спецыяльны працэс адбору для праграмы "Уцалелыя з зонаў кафлікту" і месцы для жыхароў Согна і Фьёрданэ. Каб даведацца больш пра UWC Red Cross Nordic, наведайце вэб-сайт каледжа.