Skip to content ↓
map

UWC Thailand

Пхукет, Таіланд

380 студэнтаў
18 месяцаў -18 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2008

3 March 2017

UWC Thailand быў першапачаткова заснаваны ў 2008 годзе як Міжнародная акадэмія Пхукета і далучыўся да руху UWC у жніўні 2016 году. Гэты каледж прапануе халістычную адукацыйную праграму, якая канцэнтруе ўвагу на сучаснасці і асабістым вопыце студэнтаў.

Тры ўнікальныя рысы

  • Mindfulness - UWC Thailand інтэгруе сацыяльнае і эмацыйнае навучанне з канцэптам Mindfulness (фокус на асобных маментах, думках, пачуццях і навакольным асяродку) у сваю вучэбную праграму. Гэта дае кожнаму чальцу супольнасці падтрымку ў развіцці важных жыццёвых навыкаў, якія ўключаюць самасвядомасць і персанальны мэнеджмент, сацыяльную свядомасць і эфектыўнасць, а таксама этычныя і эфектыўныя віды выкарыстання працы.
  • Захаванне воднага асяродка - Каледж размяшчаецца ў перадгор’і нацыянальнага парку і за дзесяць хвілін ад акіяна. UWC Thailand распрацоўвае некалькі ініцыятыў, звязаных з выспай, дзе ён размешчаны, якія накіраваны на захаванне марскога асяродка(у прыватнасці сачэнне за каралавымі рыфамі і аднаўленне папуляцый мангавых дрэваў) і на ўсталяванне устойлівага асяроддзя ( Plastic Free Phuket, прыборка агульнага пляжу і іншых тэрыторый на выспе).
  • Навучанне з акцэнтам на вопыт - UWC Thailand сур’ёзна ставіцца да навучання, якое выкарыстоўвае асабісты вопыт як адзін з галоўных кампанентаў, а таксама робіць працэс прывабным і якасным. Студэнты часта выязджаюць за кампус у вандроўкі, экспедыцыі і каб займацца валантэрствам. Усё гэта адбываецца як унутры, так і за межамі Таіланда.
Адукацыйная праграма
 

У UWC Thailand вялікі націск ставіцца на псіхічны і эмацыйны баланс студэнтаў разам з акадэмічнымі поспехамі. Студэнты вучацца вучыцца, аналізаваць, мысліць крэатыўна і дасягаць паўнавартасных вынікаў, што дапамагае ім дасягаць акадэмічных вяршыняў.

Дзіцячы садок - гэта праграма для дзетак ад 18 месяцаў да 3 год. Пачатковая школа працуе для дзяцей ад 3 да 12 год, а сярэдняя школа - для падлеткаў 11-16 год.

Падлеткі, якія маюць 16-19 год, навучаюцца ў UWC Thailand па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). Разам са стандартнымі прадметамі каледж прапануе тайскую, рускую, кітайскую, карэйскую і дацкую мовы, бізнэс мэнеджмент, псіхалогію, дызайн, глабальную палітыку і мастацтва.

Пазакласная дзейнасць
 

У каледжы ёсць абавязковыя пазакласныя заняткі для студэнтаў усіх узростаў. Заняткі дазваляюць студэнтам ствараць праекты і шукаць новыя захапленні ў галінах валантэрства, спорту, крэатыўнасці і культуры. Заняткі праводзяцца падчас перапыну на абед, пасля ўрокаў і на выходных. Дадаткова студэнты са сваімі аднакласнікамі ладзяць экспедыцыі, якія скіраваныя на пашырэнне свядомасці і фізічнае сілы студэнтаў. Экспедыцыі могуць уключаць у сябе ноч у бібліятэцы для першакласнікаў, што для некаторых з іх з’яўляецца першай ноччу не ў хаце, паход і каякінг каля берагоў Пхукета на працягу 5 дзён для студэнтаў пятага класа. Некаторыя студэнты займаюцца парусным спортам, некаторыя ратуюць чарапах і іншыя біялагічныя віды, якія знаходзяцца ў небяспецы. Кожны год класы факусуюцца на новых экспедыцыях, кожная экспедыцыя адпавядае ўзросту ўдзельнікаў. Студэнты старэйшых класаў, якія займаюцца па праграме IB, ствараюць свае праекты, якія ўключаюць элементы валантэрства, спорту ці крэатыўнасці.

Кампус і абсталяванні 

Кампус каледжа вялікі і раскошны, дзе кожная секцыя падзяляецца на поды (pods): дзіцячы садок, малодшая група пачатковае школы, старэйшая група пачатковае школы і старэйшая школа. Інтэрнат - дом для 60 студэнтаў з 7 па 12 клас, а яшчэ адзін новы будынак знаходзіцца ў працэсе будоўлі і адчыніць свае дзверы ў студзені 2018 г. Каледж знаходзіца паблізе ад спартыўнага цэнтра, і ўсе студэнты могуць займацца рознымі відамі спорту. Спартыўны цэнтр мае басэйн, поле для рэгбі, бегавую дарожку, тэнісны корт, валейбольны корт і кардыя-цэнтр.

Геаграфічнае знаходжанне 

UWC Thailand знаходзіцца на паўночнай частцы выспы Пхукет, за 20 хвілін ад Sarasin Bridge, які яднае Пхукет з матэрыковай часткай Тайланда. Краявід паўночнага Пхукета - гэта камбінацыя нацыянальнага парку, пляжаў і ўзбярэжных зонаў, гумовых плантацый і мясцовых супольнасцяў.

Прыём 

Заяўкі ў дзіцячы садок, малодшую і сярэднюю школу трэба падаваць напрамкі ў школу. Працэс прыёму заявак пабудаваны на каштоўнасцях і місіі UWC. Студэнты, якія жадаюць навучацца ў UWC Thailand з 11 па 12 клас могуць падаваць заяўкі праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Палітыка UWC Thailand не дазваляе, каб больш за 20% студэнтаў з’яўляліся прадстаўнікамі адной нацыянальнасці. Каб даведацца больш пра UWC Thailand, наведайце вэб-сайт каледжа.

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

Кантакты​​​​​​​


18 Colleges
Worldwide