Skip to content ↓
map

Li Po Chun UWC of Hong Kong

Ганконг, Кітай

256 студэнтаў
16-18 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

1992

3 March 2017

UWC LPC адчыніў свае дзверы для першага пакалення студэнтаў у верасні 1992, і гэты каледж быў афіцыйна адчынены Чарльзам, прынцам Уэльс 6 лістапада 1992. Гэта быў другі каледж UWC у Азіі.

Accordion Title 

Accordion content

Тры ўнікальныя рысы

  • Праграма Quan Cai  - Праз праграму Quan Cai (‘развіццё чалавека’), студэнтам дадзены адказнасць ініцііраваць і рабіць праекты і прымаць удзел у мясцовых валантэрскіх праграмах і грамадскіх праектах.
  • Кітайская культура - Так як каледж знаходзіцца горадзе, які ляжыць на вялікай колькасці ростанях Азіі, студэнтам пашанцавала меня магчымасць развіваць глыбокае паразумення кітайская і азіяцкай культур праз Тыдзень праектаў (Project Week) і Тыдзень Кітая (China Week).
  • Месцазнаходжанне - Кампус знаходзіцца ў дастаткова ціхім і зялёным прытулку Ганконга, акружаны дрэвамі, горамі і пляжам, адначасова будучы ў кароткі час язды ад ускраіны горада, усыпанага шматпавярховымі хмарачосамі.
Акадэмічная праграма 

UWC LPC прапаноўвае Міжнародны бакалаўрыят (IBDP) як афіцыйны навучальны план. Побач са стандартнымі прадметамі, UWC LPC прапаноўвае кітайскую, паўночнакітайскую, іспанскую і французскую мовы, геаграфію, мэнэджмэнт бізнэсу, палітыку, экалогію, тэатр і выяўленчае мастацтва.

Outside the Classroom 

Праграма “Quan Cai” (‘развіццё асобы з усіх бакоў’) - гэта неад'емная частка навучальнага вопыту студэнтаў. Больш за 70 розных актыўнасцях прапанавана ў каледжы, уключна 10 спартыўных каманд, 22 праекта па падтрымцы мясцовай супольнасці, а таксама 30 іншых праектаў, звязаных з групамі і арганізацыямі паза каледжам. Сярод розных кампанентаў праграмы “Quan Cai”больш увагі зроблена на валантэрскія праграмы (сэрвіс), дапамагаючы студэнтам зразумець іх ролю ў дасягненні міру і ўстойлівай будучыні праз дапамогу іншым. Актыўнасці ў большай ступені вядуцца студэнтамі і ўключаюць Валантэрства (напрыклад,  маніторынг каралаў у водным асяроддзі, праца з мясцовымі безпрацоўнымі, ратаванне жывёл), Мастацтва (напрыклад, гатаванне здаровай ежы, танец цмока (Dragon Dance), дэбаты, цырк), Фізычную культуру (напрыклад, каякінг, хайкінг, кэмпінг і альпінізм), Сэрвіс на кампусе (напрыклад, група першай дапамогі, аудыё візуальная каманда, эколагі кампуса, а таксама школьны часопіс), Тыдзень Кітая і Тыдзень праектаў, Культурныя вечары, Праграмы міру праз адукацыю і Арыентацыйны тыдзень(першы тыдзень на кампусе, дзе новым студэнтам паказваюць і расказваюць пра жыццё на кампусе і акадэмічныя правілы, каб прасцей было прыстасавацца).

Кампус і абсталяванні 

Студэнты жывуць у 4 будынках на кампусе, кожны са студэнтаў жыве з 3 іншымі студэнтамі ў пакоі. У асноўным у пакоях жывуць два першагодкі і два другагодкі, два студэнта з Ганконга і два замежніка. Увесь персанал, уключна з настаўнікамі, жыве таксама на кампусе і зэяўляюцца класнымі кіраўнікамі студэнтаў. Класныя кіраўнікі і іх студэнты з'яўляюцца важным кампанентам для падтрымкі і забеспячэння студэнтаў дапамогай, а таксама каб стварыць атмасферу "дома далёка ад дома", супольнасць, дзе кожны знойдзе падтрымку ў цяжкі час ці групу, з якой магчыма падзяліцца добрымі навінамі. Кампус таксама абсталяваны спорт комплексам, актавай залай, басейнам, тэнісным кортам, баскетбольным полем, бібліятэкай, класамі і лабараторыямі.

Геаграфічнае знаходжанне 

Знаходзячыся ў прыгожым месца пад назвай Ма Он Шан з прыгожым  выглядам на воды Старфіш Бэй і Толо Харбор, кампус каледжа размешчаны ў менш чым за 10 хвілін хадзьбы да станцыі метро Ву Каі Ша, адкуль магчыма дабрацца ў іншыя гарады.

Прыём 

Прэтэндэнты з Ганконскай пастаяннай карткай ID ці візай могуць падавацца праз UWC Scholarship Scheme у любы з 17 UWC каледжаў у свеце, уключна UWC LPC. Альтэрнатыўна магчыма падацца праз UWC Global Selection Programme. Прэтэндэнты без Ганконскай пастаяннай карткі ID ці візы могуць падаваць заяўку праз іх нацыянальны камітэт UWC ці UWC Global Selection Programme. Каб даведацца болей пра Li Po Chun UWC of Hong Kong, наведайце вэб-сайт каледжа.

Кантакты​​​​​​​


10 Lok Wo Sha Lane,
Sai Sha Road, Ma On Shan,
Sha Tin,
New Territories, Hong Kong

18 Colleges
Worldwide