Перайсці да зместу ↓
map

Pearson College UWC

Вікторыя, Канада

160 студэнтаў

16-19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

1974

3 March 2017

Тры ўнікальныя рысы

  • Лестэр Боўлс Пірсан – UWC Pearson быў створаны, каб ушанаваць памяць лаўрэата
    Ноблеўскай Прэміі Міра Лестэра Боўлса Пірсана - прэм’ер-мініста Канады, чыё бачанне
    міра і сусветнага супрацоўніцтва натхніла заснавальнікаў школы. Лестэр Боўлс Пірсан
    атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 1957 за свае заслугі ў стварэнні першага
    міжнацыянальнага мірнага аб’яднання ААН.
  • Унікальнае геаграфічнае і духоўнае асяроддзе – Каледж размяшчаецца на сярэдне-заходнім узбярэжжы Канады, на тэрыторыі, што традыцыйна належыць Scia’new First Nation (Бухта Бітчара). Лясістае і блізкае да марскога берага мясцазнаходжання кампуса натхняе
    студэнтаў да пераадолення цяжкасцяў акадэмічнага навучання і набыцця досведу, як у
    сучасных класных памяшканнях, так і за іх межамі, на працягу ўсяго навучальнага перыяду.
  • Экалагічны запаведнік – Каледж UWC Pearson працуе як эка-апякун у сусветна вядомым
    запаведніку Race Rock (Рэйс Рок). Студэнты набіраюцца досведу праз вывучэнне
    акіянаграфіі, дайвінг і валанцёрскую працу непасрэдна ў запаведніку.
Акадэмічная праграма

Каледж UWC Pearson дзейнічае згодна з праграмай Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). І, акрамя стандартных дысцыплін, каледж прапаноўвае псіхалогію, акіянаграфію, французскую і іспанскую мовы, выяўленчыя мастацтвы і тэатр.

Пазакласная дзейнасць 

У UWC Pearson студэнты навучаюцца пры дапамозе актыўнай дзейнасці, асабліва праз праграму Creativity, Activity, Service (CAS).  Для паспяховага завяршэння навучання ад студэнтаў патрабуюцца 80 гадзін затрачаных на сэрвіс праграму паміж першым і другім годам навучання, часта гата адбываецца ў дамашніх умовах.

Адзін раз за семестр студэнты плануюць, распрацоўваюць і ажыццяўляюць уласныя праекты.

Вучні дзеляцца музычнай спадчынай, нацыянальнымі танцамі і гісторыяй сваёй Радзімы, а таксама сваім міжнародным досведам з інтарнацыянальнай супольнасцю на штогадовым грамадскім мерапрыемстве “Адзіны Свет”. Яны таксама маюць магчымасць кіраваць і ўдзельнічаць у рэгулярных грамадскіх мерапрыемствах такіх, як Глабальныя Справы, Дні Асаблівай Тэмы, Дні Рэгёнаў, Вясковыя Зборы, а таксама быць валанцёрамі ў камандзе “Рэакцыя ў выпадку экстынных здарэнняў”, што знаходзіцца ў кампусе.

Студэнты абавязаны перыядычна працаваць на кухні і дапамагаць з пераапрацоўкай смецця, з працай у бібліятэцы і паслугамі, звязанымі з кампусам, - усё гэта лічыцца часткай Сэрвеса ў Вёсцы.

Кожны тыдзень навучэнцы вядуць уласную фітнэс-праграму ў дадатак да штодзённых фітнэс-магчымасцяў.

Кароткатэрміновыя праграмы 

Кожнае лета каледж збірае ў сваім будынку моладзь з усяго свету на Pearson Seminar on Youth Leadership (PSYL): трохтыднёвы UWC досвед, што дае моладзі магчымасць пабудаваць міжнацыянальную супольнасць, робіцца для ажыццяўлення пазітыўных зменаў у свеце з дапамагай прыняцця рызыкоўных рашэнняў ў навучанні і лідарстве.

Кампус і абсталяванні

Студэнты, таксама як і чальцы факультэта і іх сем’і, жывуць разам у кампусе. Каледж мае пяць студэнцкіх гуртажыткаў (сорак чалавек у кожным доме,чатыры чалавекі ў пакоі, плюс апартаменты выхавацеля).

Школьнае абсталяванне і будынкі запраектаваны ў заходне-прыморскім стылі спецыяльна, каб заахвочваць да роздуму і павагі да прыроды. Сярод школьнага абсталявання зала да абеда з відам на марскі бераг, мноства навукова-даследчых лабараторый, класныя памяшканні, тэатральная зала на 300 месцаў, маленькая аўдыторыя для лекцый, абсталяванні для выяўленчых мастацтваў, цэнтр адукацыйных рэсурсаў/бібліятэка і Духоўны цэнтр. Унікальныя архітэктурныя вынаходніцтвы ўяўляюць сабой акіянаграфічны цэнтр, плаваючы ў заліве, з добра абсталяванай лабараторыяй марской экасістэмы, а таксама абсерваторыю на ўзгорку, што дазваляе вывучаць астраномію і даследваць начное неба. Вучні таксама вядуць даследванні на сушы і ў моры ў наваколлі экалагічнага запаведніка Рэйс Рок. У кампусе знаходзяцца абсталяванні для аздараўлення і адпачынку: крыты басейн двадцаць пяць метраў у даўжыню, трэнажорная зала, тэнісны, баскетбольны і балейбольны корты на свежым паветры, футбольнае поле, студэнцкі агульны пакой, а таксама сцежкі для хуткай хадзьбы і велатрасы, што выходзяць за межы кампуса.

Геаграфічнае знаходжанне 

Кампус змяшчаецца ў прыгожай лясістай мясцовасці Пэдер-Бей недалёка ад паўднёвай часткі выспы Ванкувер, на заходнім узбярэжжы Канады, 30 кіламетраў на поўдзень ад сталіцы правінцыі Вікторыя – Брытанская Калумбія.

Admissions 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Pearson, наведайце вэб-сайт каледжа.

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

Кантакты​​​​​​​


Pearson College UWC
650 Pearson College Drive
V9C 4H7 Victoria
Canada

17 Каледжаў па ўсім свеце