Перайсці да зместу ↓
map

Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa

Мбабанэ, Свазілэнд

600 студэнтаў
11-20 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

1963

3 March 2017

Каледж Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa быў заснаваны ў 1963 годзе ў адказ на існаванне распаўсюджанай адукацыйнай сістэмы ў Паўднёвай Афрыцы, дзе панавала няроўнасць. Месца, дзе знаходзіцца каледж, раней насіла назву Waterford Park Estate. Калі яго высокасць кароль Собхуза другі, былы Нгуэньяма Свазілэнда, наведаў каледж у 1967 годзе, ён даў яму назву Kamhlaba, што значыць як “свету”, свет у мініяцюры, так і “зямлі”; такім чынам, зразумела, што ў каледжы не існуе рэлігійных і расавых адрозненняў. У адрозненне ад іншых каледжаў UWC, акадэмічны год у Waterford Kamhlaba доўжыцца са студзеня па лістапад.

Тры ўнікальныя рысы

  • Моцныя адносіны з мясцовымі актывістамі - Праз дапамогу мясовай супольнасці каледж мае моцныя сувязі з лакальнымі арганізацыямі, напрыклад, лагерам уцекачоў і суседнімі пунктамі дапамогі дзецям.
  • Waterford Kamhlaba - гэта адзіны каледж UWC у Афрыцы, што дае яму ўнікальную пазіцыю амбасадара ідэй і місіі UWC на кантыненце, а таксама ўнікальную магчымасць адукоўваць вялікую групу Афрыканскіх актывістаў, чым каледж і займаецца ад самага заснавання.
  • Першая мультыкультурная школа ў Паўднёвай Афрыцы - Waterford Kamhlaba стаў першай мультыкультурнай школай у Паўднёвай Афрыцы. Каледж супрацьстаяў сістэме апартэіда, дзе прысутнічала сегрэгацыя як палітыка, што не дазваляла ствараць мультыкультурныя школы. Каледж ад самага пачатку сваёй гісторыі спрыяе распаўсюджанню ідэй роўнасці ў Афрыцы і за яе межамі
Акадэмічная праграма
 

 

Waterford Kamhlaba прапануе тры навучальныя праграмы: для малодшае школы (дзеці ад 11 да 14 год), для сярэдняе школы (“the University of Cambridge International General Certificate of Secondary Education (IGCSE)” - дзеці ад 14 да 16 год) і для старэйшае школы (“International Baccalaureate Diploma Program (IBDP) - падлеткі ад 16 да 20 год).

Пасля заканчэння сярэдняе школы студэнты не залічваюцца аўтаматычна ў старэйшую школу, а павінны здаць уступныя іспыты.

У праграму міжнароднага бакалаўрыята (IB) ўваходзяць стандартныя курсы свазі, французская і гішпанская мовы, антрапалогія, псіхалогія, бізнэс і мэнеджмент, музыка ды тэатр curriculum in the senior school (16-20 year-olds).

Пазакласная дзейнасць
 

Waterford Kamhlaba прапануе вялікі шэраг спартыўных заняткаў, які ўключае атлетыку, бадмінтон, баскетбол, крыкет, хакей на траве, нэтбол, рэгбі, футбол, софтбол, сквош, плаванне, валейбол ды тэніс. Сярод іншых заняткаў прапануюцца кэмпінг, альпінізм, конскі спорт, каякінг і бег. Вялікі выбар ёсць і ў галіне мастацкіх клубаў і суполак, якія кіруюцца як настаўнікамі, так і самімі студэнтамі. З 1979 году валантэрства і сацыяльныя заняткі з мясцовымі супольнасцямі прызнаюцца неад’емнай часткай школьнай палітыкі, арганізацыі і жыцця. Як мінімум 2 гадзіны сацыяльнае працы на тыдзень выконваюць студэнты міжнароднага бакалаўрыята і студэнты апошняга класа сярэдняе школы. Звычайна валантэрства адбываецца ў мясцовым шпіталі, у цэнтры дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, у школах і дзіцячых садках.

Кампус і абсталяванні
 

Рэзідэнцыя Ekukhuleni (месца росту) - гэта рэзідэнцыя змяшчае каля 80 студэнтаў малодшае школы. Рэзідэнцыя Esiveni (месца людзей нацыі) змяшчае каля 110 студэнтаў сярэдняе школы. Рэзідэнцыя Emhlabeni (месца людзей свету) і рэзідэнцыя Elangeni (месца сонца, якое ўзыходзіць) змяшчаюць суадносна 130 і 68 студэнтаў міжнароднага бакалаўрыята (IB), у іх ёсць пакоі як на аднаго, так і на некалькі чалавек. Хлопцы і дзяўчаты жывуць у супрацьлеглых крылах рэзідэнцый. Дадаткова, у рэзідэнцыях ёсць агульны пакой, камп’ютарны цэнтр, бібліятэка, пакой з тэлевізарам і кухня. Кожны дзень у рэзідэнцыях ёсць дарослыя, адказныя за бяспеку студэнтаў. На кампусе ёсць вялікая варыяцыя відаў спорту, мастацтва і месцаў, прызначаных для камфортнага навучання.

Геаграфічная знаходжанне
 

Waterford Kamhlaba знаходзіцца на вяршыні гары ў Sidwashini, прыкладна за 10-15 хвілін на машыне ці аўтобусе ад сталіцы Свазілэнду, Мбабанэ. На кампусе можна ўбачыць мноства мясцовых жывёл і раслінаў. Са сцяжынак для шпацыроў, якія знаходзяцца даволі высока, можна ўбачыць цудоўныя свазілэндскія краявіды.

Прыём
 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Прамыя падачы заявак у каледж таксама магчымыя.  Каб даведацца больш пра Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa, наведайце вэб-сайт каледжа.

Кантакты​​​​​​​


Waterford Kamhlaba UWCSA
P.O. Box 52
Mbabane H100, Swaziland

17 Каледжаў па ўсім свеце