Перайсці да зместу ↓
map

UWC Robert Bosch College

Фрайбург, Германія

200 студэнтаў
16 - 19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2014

3 March 2017

UWC Robert Bosch College - гэта сумесны праект Нямецкага фонда UWC, а таксама фонда Роберта Боша. Знаходзіцца каледж у экалагічна чыстым нямецкім горадзе Фрайбург (поўная назва Фра́йбург-у-Бра́йсгау). UWC Robert Bosch робіць акцэнт на стабільным і ўстойлівым развіцці, што адлюстроўваецца ў акадэмічнай праграме, студэнцкім жыцці і архітэктуры будынкаў. Блізасць каледжа да Нацыянальнага парка “Шварцвальд” (“Чорны Лес”) таксама дазваляе добра спланаваць праграму на адкрытым паветры. Стварэнне наўмыснай разнастайнасці культур – самая галоўная мэта каледжа. Для гэтага школа забеспечвае поўнымі стыпендыямі 70% сваіх студэнтаў, дзякуючы спонсарскай дапамозе ад дзяржаўнага міністэрства, Фонда Роберта Боша і медыцынскай і фармацэўтычнай кампаніі “B. Braun Melsungen AG”, а таксама іншых фондаў і індывідуальных ахвярованняў.

Тры ўнікальныя рысы

  • Наўмысная разнастайнасць культур - У каледжы знаходзяцца студэнты звыш 90 розных нацыянальнасцей, што размаўляюць на 60 розных мовах і належаць да розных рэлігійных супольнасцей.
  • Устойлівае развіццё - Супрацоўніцтва з гарадскімі інстытутамі і досвед нашых студэнтаў і персанала – асновы ўстойлівага развіцця адукацыі ў кампусе.
  • Універсітэцкі гарадок Фрайбург - Знаходзіцца паблізу горада Фрайбург, студэнты мюць шмат пераваг у мясцовым культурным жыцці, а таксама шырокі выбары праектаў па сэрвісу ў праграме Creativity, Activity, Service (CAS) program) і нават больш таго.
Акадэмічная праграма 

UWC Robert Bosch College прапаноўвае вучням ​​​​праграму Міднароднага бакалаўрыята (IBDP) Каледж UWC Роберт Босх прапаноўвае вучням праграму Міжнароднага Бакалаўрэата (МБпраграму). Надаючы асаблівую ўвагу стабільнаму развіццю ў каледжы, прыродазнаўчыя навукі адыгрываюць не менш важную ролю, чым матэматыка. Акрамя стандартных прадметаў, UWC Robert Bosch прапаноўвае арабскую мову, сусветнае мастацтва і культуру, палітыку, гісторыю Азіі і Акіяніі. Класныя памяшканні ў UWC Robert Bosch невялікія, па 10-12 чалавек на курс.

Пазакласная дзейнасць
 

Крэатыўнасць і Актыўнасць праграмы CAS ахопліваюць шырокі спектар, часта, ініцыяваных студэнтамі заняткаў. Гэта, між іншага, заняткі па выпечцы, вядзенні ўласнага блогу, імправізацыя ў гурце А капэла, выступленні ў грамадскіх інстытутах разам са стунным ансамблем UWC Robert Bosch, дэбаты, міжнароднае рыхтаванне вегетарыянскай ежы, бальныя і Балівудскія танцы, футбол, боўлдэрынг (від скалалазання), ёга і тэквандо.

Каледж супрацоўнічае з 26 установамі і арганізацыямі, што знаходзяцца ў горадзе Фрайбург, у тым ліку са школамі, дзіцячымі садкамі, лагерамі ўцекачоў, арганізацыямі па аказанню сацыяльных паслуг бяздомным, дамамі састарэлых і экалагічнымі ўстановамі. Адзін раз на тыдзень замест заняткаў студэнты прымаюць удзел у адным з гэтых праектаў.

Двойчы ў год падчас Тыдня праектаў студэнты ўдзельнічаюць у праектах, што мусяюць быць звязаны з высновамі навучання і могуць засноўвацца на сацыяльных паслугах, фізічных занятках або мастацтве і крэатыве.

Чатыры разы на год каледж прыпыняе заняткі і арганізоўвае тэматычныя дні для ўсёй супольнасці UWC Robert Bosch. У гэтыя дні маюць месца прэзентацыі, майстар-класы, выступы на тэму, напрыклад, міжрэлігійных дыялогаў, дэмакратыі, справядлівасці і нестравядлівасці або ўстойлівга развіцця.

У навучальны план таксама ўваходзяць заняткі па вырашэнню глабальных праблем чалавецтва, што закранаюць пытанні нашага часу: палітычныя і рэлігійныя, эканамічныя і сацыяльныя або культурныя тэндэнцыі. Часта такія мерапрыемствы праводзяцца з удзелам добра вядомых дакладчыкаў.

І нарэшце, кампус адыгрывае ролю супольнасці: кожнага студэнта заахвочваюць да выбару цікавай для яго сферы заняткаў у каледжы і заахвочваюць зрабіць свай унёсак у жыццё школы, уключаючы сюды працу ў бібліятэцы, садзе або офісе сувязі. Пошук шляхоў да станаўлення карысным для грамадства, і аказванне паслугаў супольнасці – гэта яшчэ адзін шлях да сацяльнай актыўнасці.

Кампус і абсталяванні 

UWC Robert Bosch College знаходзіцца ў старым манастыры, што быў адрэстаўраваны і часткова перабудаваны Фондам Роберта Боша. Класныя памяшканні, бібліятэка, мастацкая студыя і зала для фітнэса, а таксама навукова-даследчыя лабараторыі знаходзяцца ў гістарычным будынку, пабудаваным у 1850 годзе. Верхні паверх дадаткова змяшчае пакоі для персанала і настаўнікаў, офісы і пакой цішыні, дзе займаюцца ёгай, медытацыяй і дзе студэнты могуць маліцца.

На тэрыторыі манастыра Картаўса знаходзяцца сад, газон і гістарычны парк манастыра, які даглядаецца студэнтамі і персаналам экалагічным спосабам. У 1340 годзе парк быў закладзены Картузіянскімі манахамі. Цяпер ён стаў неад’емнай часткай місіі ўстойлівага развіцця каледжа UWC Robert Bosch і з’яўляецца яго “зялёным класным памяшканнем”.

Акрамя будынку старога манастыра, у навых пабудовах знаходзяцца Mensa (лат. “стол”, зала да абеда, сталовая) і аўдыторыі каледжа. Mensa кіруецца грамадскай арганізацыяй пад назвай “Dreisamwerke“, што дзейнічае на інклюзіўнай аснове і дае людзям з абмежаванымі магчымасцямі магчымасці наняцца на працу. Ад кожнага студэнта чакаецца дапамога на кухні на зменнай аснове.

Студэнэнцкі гарадок знаходзіцца насупраць Картаўса і быў пабудаваны спецыяльна дзеля стварэння кантраста паміж ім і гістарычным будынкам. Восем кубападобных дамоў для студэнтаў і чатыры дамы для персанала фарміруюць “гарадок”. Кожны дом мае сваю перспектыву атачэння, адлюстраванне разнастайнасці культур: 24 студэнты ў кожным будынку, па 4 чалавекі ў пакоі. Трохпавярховыя дамы маюць агульны пакой з кухняй, якім могуць карыстацца ўсе студэнты таксама, як і ваннымі пакоямі на кожным жылым паверсе. Усе дамы з’яўляюцца энергаашчаджальнымі і пабудаваны па вельмі высокаму энергаэфектыўнаму стандарту Фрайбурга.

Геаграфічнае знаходжанне
 

UWC Robert Bosch знаходзіцца ў Фрайбургу, Германіі, на ўскраіне “Шварцвальда”. 30 хвілін ад французскай і швейцарскай мяжы.

Прыём
 

Студэнты падаюць заяўкі праз нацыянальныя камітэты UWC. З 2014 года каледж таксама прапаноўвае дзве дадатковыя стыпендыі для уцекачоў. Каб даведацца больш пра UWC Robert Bosch, наведайце вэб-сайт каледжа.

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

Кантакты​​​​​​​


UWC Robert Bosch College
Kartäuserstraße 119
79104 Freiburg

17 Каледжаў па ўсім свеце