Перайсці да зместу ↓
map

UWC Adriatic

Дуіна, Італія

182 студэнтаў
16-19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

1982

3 March 2017

Рэгіён на поўначы ад Трыеста перажыў шматлікія кровапраліцці падчас Першай і Другой Сусветных войнаў, якія прынеслі яшчэ большыя палітычныя і этнічныя падзелы ў гэту частку Еўропы, дзе здавён суіснуюць германская, лацінская і славянскія культуры. UWC Adriatic быў створаны ў гэтай зоне складаных палітычных і сацыяльных адносін дзеля таго, каб з дапамогай адукацыі паказваць важнасць культурнай мнагастайнасці і павагі адзін да аднаго. Менавіта па гэтых прычынах кіраўніцтва рэгіёна Фрыулі Венецыя Джулія і Міністэрства замежных справаў істотна падтрымліваюць каледж ад самага пачатку.

 

Тры ўнікальныя рысы

  • Неабсяжны італьянскі вопыт - Студэнты атрымліваюць UWC адукацыю і ў той жа час заўжды знаходзяцца ўнутры багацця і разнастайнасці італьянскай культурнай спадчыны. Каледж акцэнтуе ўвагу на сваім знаходжанні на палітычным, культурным і геаграфічным скрыжаванні Еўропы, у самым яе сэрцы.
  • Музыка - Музыка адыгрывае вялікую ролю ў Адрыятычным каледжы, дзякуючы прысутнасці музычнай акадэміі ICMA, якая ставіць сваёй мэтай даследаванне і вывучэнне вялікага спектру музычных жанраў і стыляў са ўсяго свету.
  • Вёска, а не кампус - UWC Adriatic не знаходзіцца на закрытым кампусе, а падзяляецца на некалькі рэзідэнцый, акадэмічных будынкаў, лабараторый і г.д., якія размешчаныя на тэрыторыі вёскі, якая завецца Дуіна. За кошт гэтага студэнты паспяхова інтэгруюцца ў жыццё мясцовых суполак, таму што ўдзельнічаюць у валанцёрстве і штодзённай дзейнасці жыхароў Дуіна.
Акадэмічная праграма
 

UWC Adriatic прапануе праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). Разам са стандартнымі прадметамі ў каледжы выкладаюцца арабская, нямецкая, славенская, сербская, харвацкая, баснійская і руская мовы, сусветныя культуры і мастацтвы, экалогія і мастацтва. Дадаткова, усе студэнты вывучаюць італьянскую мову як прадмет, хаця яна не абавязкова павінна быць прысутнай у IB дыпломе.

Пазакласная дзейнасць
 

UWC Adriatic ставіць націск на кампаненце “сервіс” сярод праграмы Creativity, Activity, Services (CAS). Фізічная інтэграцыя ў жыццё мясцовай супольнасці дазваляе каледжу мець якасныя адносіны са многімі асацыяцыямі, якія прапануюць многія віды валантэрства ў розных сферах.

Сацяльныя сервісы ўключаюць працу з італьяна- і славена-моўнымі дзецьмі праз мастацтва, выкладанне ангельскае мовы і іншыя медыумы ў мясцовых малодшых школах; мультыкультурныя прэзентацыі, мэта якіх - даць мультыкультурны вопыт вучням лакальных школ праз шэраг мерапрыемстваў, якія накіраваны на барацьбу з прадузятасцямі і расізмам; дапамогу людзям з фізычнымі ці псіхічнымі абмежаваннямі; працу з уцекачамі, людзьмі сталага ўзросту з абмежаванымі магчымасцямі; курс першае дапамогі і праца ў хуткай дапамозе; музычныя канцэрты ў шпіталях і інстытутах для састалелых і хворых людзей; выкладанне навукі для дзяцей і могае іншае.

Крэатыўны кампанент праграмы (Creativity) уключае ў сябе Adriatic Times (блог), кераміку ці лепку, конікі, мастацтва пісьменства, дэбатны клуб, дэкупаж, выяўленчае мастацтва, даследаванне культур праз кіно, мадэль аб’яднаных нацый (MUN), музычныя актыўнасці (хор, урокі фартэпіяна, спеў, ігра на кларнеце, інструментальныя ўрокі і г.д.), фатаздымак, робататэхніку, філасофскі часопіс, TEDx UWC Adriatic, тэатр, выпускны альбом і праграмаванне WEB 2.0.

UWC Adriatic знаходзіцца побач з маляўнічымі трыесцкімі мясцінамі і Альпамі, дзе студэнты могуць займацца рознымі відамі спорту, напрыклад, аэробікай, бамдінтонам, альпінізмам, сучасным танцам, бегам, каякінгам, змешанымі баявымі мастацтвамі, спартыўным арыентаваннем, парусным спортам, футболам, плаваннем, тэнісам, фрысбі і нават ёгай.

Кампус і абсталяванні
 

Рэзідэнцыі і абсталяванне каледжа размешчаныя на тэрыторыі вёскі Дуіна. Усяго ў каледжы сем рэзідэнцыі для студэнтаў. Іншыя будынкі, якія належаць каледжу, - гэта сталовая, будынак школы, цэнтр мастацтваў, навуковыя лабараторыі, бібліятэка, медыцынскі цэнтр, актавая зала і школа музыкі.

Геаграфічнае знаходжанне
 

Дуіна - гэта дзівосная вёска на беразе мора, якая знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Трыеста. Зацішаная атмасфера Дуіна і спакойны асяродак дапамагаюць весці здаровы лад жыцця. Венецыя знаходзіцца паблізе, як і мяжа са Славеніяй.

Прыём
 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Adriatic, наведайце вэб-сайт каледжа.

 

 

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

 

 

Кантакты​​​​​​​


Collegio del Mondo Unito dell’Adriatico O.N.L.U.S.
Via Trieste, 29 – 34011
Duino Aurisina (TS), Italy

17 Каледжаў па ўсім свеце