Перайсці да зместу ↓
map

UWC Atlantic College

Вэйл-оф-Гламорган,
Уэльс, Злучанае Каралеўства

350 студэнтаў
15-19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

1962

3 March 2017

Будучы першым каледжам UWC, UWC Atlantic College быў распрацаваны каб садзейнічаць міжнароднаму ўзаемаразуменню праз адукацыю з яго заснавання ў 1962 годзе. Ён прадастаўляе платформу для маладых людзей, каб яны вучылісь праз агульны вопыт адно аднога і мелі магчымасць паляпшаць навакольны свет сваімі дзеяннямі.

Тры ўнікальныя асаблівасці

  • Гістарычны скарб – размешчаны ў замку 12-га стагоддзя Святога Даната ў Злучаным Каралеўстве, UWC Atlantic College з’яўляецца каледжам-заснавальнікам глабальнага адукацыйнага руху. The Rigid-Hulled Inflatable Lifeboat (RIB) праводзілася тут.
  • Актыўнасці на адкрытым паветры – факусуецца на фізічным выпрабаванні,дапамоге іншым, ініцыятыўным кіраўніцтве і сумеснай працы ў дадатак да акадэмічнай праграмы ў каледжы.
  • Пашырэнне правоў і магчымасцяў – студэнты атрымліваюць сапраўдную адказнасць за свае ўласныя рашэнні і дзеянні, што пайшло ад духу адукацыйнай рэвалюцыі, якую наш заснавальнік Курт Хан распачаў больш за 50 гадоў таму, бяспечную, ва ўмовах прысутнасці дарослых.
Акадэмічная праграма 

Двухгадовая праграма дыплому,якая падыходзіць для вучняў 16-19 гадоў,складзенна з двух частак: праграма Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP)  і праграма эксперыментальнага навучання, якая факусуецца на ключавых аспектах міру, ўстойлівай будучыні і студэнцкай ініцыятыве. Яны ўзаемазвязаны і маюць агульны скарб праз наватарскую філасофію Курта Хана, рух Каледжаў Аб’яднага Свету і выхаваўчую працу Алека Пэтэрсана.

Праграма прадстаўляе місію Каледжаў у дзеянні.Яна факусуецца на жыццёвай прыхільнасці да дапамогі грамадству,да сумеснай працы і сацыяльнага ўзаемадзеяння і развівае ў маладых людзей пачуццё асабістай ініцыятывы і навыкі кіраўніцтва.

Пазакласная дзейнасць 

Пазакласная праграма ўключае ў сябе чатыры напрамкі – экалагічны, глабальны, сацыяльнай справядлівасці, фізічны – якія дазваляюць студэнтам ўдзельнічаць у адкрыцці, вызначаць свой ўласны шлях, супрацьстаяць небяспекам і пераадольваць магчымасць няўдачы, каб ведаць свае моцныя і слабыя бакі , а таксама іх ролю ў агульнай справе. Кожны факультэт мае два напрамкі: першы уключае праграму інтэрактыву з супольнасцю,а другі змяшчае чатыры вызначальныя функцыі: (дзейнасць, студэнцкія ініцыятывы, перыяд фокусу на місіі і перыяд рэалізацыі праекта).

Кампус і абсталяванні 

UWC Atlantic размешчаны ў замку Святога Даната 12-га стагоддзя, даволе незвычайным месцы для кампуса,змяшчае больш асамблей і класаў

Студэнцкая суполка падзелена на восем спецыяльна пабудаваных пансіянатаў,кожны з якіх змяшчае прыблізна 48 студэнтаў з асобнымі калідорамі для студэнтаў мужчынскага і жаночага полу.Звычайна чатыры студэнты адзінага года навучання,усе розная нацыянальнасці,жывуць у адным пакоі. Усе студэнты знаходзяцца пад аховай “бацькоў домe”, якія жывуць у суседніх дамах і праводзяць шмат часу ўзаемадзейнічая са студэнтамі і і падтрымлівая іх.

Аб’екты кампуса ўключаюць абедзенную залу, бібліятэку, лес, крыты і адкрыты басейн, а таксама класы ў гістарычных будынках.

Геаграфічнае знаходжанне 

UWC Atlantic College размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Уэльса ў Злучаным Каралеўстве. Вялікі горад Брыджэнд і сталіца Уэльса Кардыф знаходзяцца даволі блізка, а значыць Каледж размешчаны ў межах лёгкай дасяжнасці ад многіх асноўных транспартных сувязяў уключаючы аўтобус, чыгунку і самалёт.

Admissions 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Atlantic College, наведайце  вэб-сайт каледжа.

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

Кантакты​​​​​​​


UWC Atlantic College
St Donat's Castle
St Donat's
Llantwit Major
Vale of Glamorgan
CF61 1WF
United Kingdom

17 Каледжаў па ўсім свеце