Перайсці да зместу ↓
map

UWC Dilijan

Дзіліжан, Арменія

194 студэнты
16 - 18 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2014

3 March 2017

Ідэя стварэння каледжа была задумана сацыяльнымі прадпрымальнікамі Рубэнам Варданянам і Веронікай Зонабэнд яшчэ ў 2006 годзе. Да іх ініцыятывы затым далучыліся каля 300 спонсараў з усяго свету. У кастрычніку 2014, стаўшы чатырнаццатым UWC каледжам, UWC Dilijan афіцыйна адкрыў свае дзверы для 94 студэнтаў-першапраходцаў.

Дзіліжан знаходзіцца на дарозе, якая злучае два сучасныя буйныя гарады, Ерэван і Тбілісі, у краіне, якая знаходзіцца на мяжы Еўропы і Азіі, у сэрцы разнастайнага, культурна багатага рэгіёна з доўгай і складанай гісторыяй, якая адбывалася на стыку Персідскай, Візантыйскай, Асманскай і Расійскай імперый.

Тры ўнікальныя рысы

  • Адукацыйны Hub - Адна з галоўных задач каледжа - працягваць ўносіць свой уклад у развіццё рэгіёну як адукацыйнага кластару, які, у сваю чаргу, спрыяе адукацыі на ўсёй тэрыторыі Арменіі.
  • Вырашэнне канфліктаў - З-за геапалітычнага становішча каледжа, навучанне ў UWC Dilijan - гэта ўнікальная магчымасць для тых, хто зацікаўлены ў атрыманні вопыту ў вырашэнні канфліктаў і ініцыятывах па дасягненні міру ў свеце.
  • Glocal падыход - Мы верым у "glocal' (ад ‘global’- глабальны i ‘local’ - мясцовы). Гэта значыць, што наша мэта складаецца ў тым, каб нашы дзеянні былі глабальна значнымі, але з падмуркам ў мясцовай рэальнасці. Мы ствараем атмасферу разумення іншых культур і святкавання разнастайнасці.
Акадэмічная праграма 

UWC Dilijan прапануе праграму Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). Разам са стандартнымі прадметамі ў каледжы выкладаюцца руская, нямецкая, іспанская мовы, глабальная палітыка, філасофія і тэатр.

Пазакласная дзейнасць
 

Праграма пазакласнай дзейнасі ў Dilijan складаецца з 4 элементаў: праграмы Creativity, Activity, Services (CAS), Тыдняў праектаў, Focus Weeks (тыдняў з фокусам на важных лакальных і глабальных пытаннях) і тыдняў розных культур.

Студэнты UWC Dilijan супрацоўнічаюць з рознымі няўрадавымі арганізацыямі - напрыклад, мясцовымі дзіцячымі садкамі - з мэтай распрацоўкі праектаў, якія будуць карыснымі як для супольнасці Дзіліжана, так і для саміх сябе. Супрацоўніцтва з мясцовымі няўрадавымі арганізацыямі дапамагае студэнтам пераадолець такія перашкоды як моўны бар'ер.

Творчая дзейнасць ў UWC Dilijan разнастайная і эфектныўная. Яна накіравана на развіццё творчага патэнцыялу і нестандартнага мыслення: ад вывучэння стыляў танца ў свеце да праграм накшталт “Мастацтва ў супольнасці”.

Праграма адукацыі на адкрытым паветры ў UWC Dilijan ўключае ў сябе разнастайныя паходы, катанне на лыжах, экспедыцыі ў пячоры. Часта ў ёй удзельнічаюць не толькі студэнты калежду, але і жыхары Дзіліжана і суседніх вёсак. Гэта робіцца для таго, каб стымуляваць абмен вопытам, доступ да праграм, звязаных з прыродай і навакольным асяроддзям.

Кампус і абсталяванні
 

Жыллё для студэнтаў у UWC Dilijan прапануе выдатныя ўмовы для навучання і пражывання. Студэнты маюць доступ у трэнажорную залу, крыты басейн, спартыўную пляцоўку, якая уключае ў сябе футбольную і валейбольную пляцоўкі, тэнісны корт, пляцоўкі для сквошу і баскетболу. Абсталяванне кампусу ўключае ў сябе: бібліятэку і рэсурсны цэнтр з інтэграванымі ІТ-аб'ектамі; сталовую; медыцынскі цэнтр; цэнтр выканаўчага мастацва Black Box; керамічную майстэрню. Для будаўніцтва кампуса былі выкарыстаныя аднаўляльныя тэхналогіі. Сярод іх – ужыванне прыродных крыніц, выкарыстанне дажджавой вады для арашэння і ўтылізацыя пабытовых вод.

Геаграфічнае знаходжанне
 

UWC Dilijan размешчаны ў даліне горада 16-га стагоддзя Дзіліжана, на ўскраіне вялікага нацыянальнага парку ў цэнтральнай частцы Арменіі, у 100 км ад сталіцы - Ерэвана.

Прыём 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Dilijan, наведайце вэб-сайт каледжа.

 

 

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

 

 

Кантакты​​​​​​​


UWC Dilijan
ARMENIA 7 Getapnya Street,
3903,
Dilijan

17 Каледжаў па ўсім свеце