UWC Maastricht
Маастрыхт, Нідэрланды
915 студэнтаў
4-18 гадоў
2009
UWC Maastricht гэта цалкам інтэграваная, мульцікультурная школа для студэнтаў з рознных адукацыйных і сацыяльна-эканамічных асяроддзяў, якая працуе ў межах Нідэрландзкай сістэмы адукацыі і фундуецца правіцельствам Нідэрландаў. Школа была заснаваная каб задавальняць патрэбы як міжнароднай суполкі горада Маастрыхта, так і для студэнтаў са ўсяго свету, абраных праз сістэму Нацыянальных Камітэтаў UWC, якія пражываюць у інтэрнатах на кампусе школы.
Тры ўнікальныя рысы
- Нацыянальная дзяржаўная школа — UWC Maastricht гэта адзіная школа UWC, якая дзейнічае ў кантэксце фундавання з нацыянальнага бюджэту, даючы магчымасці для адукацыі дзяцей ад дзіцячага садка да вышэйшай школы.
- Моладзевае Сацыяльнае Прадпрамальніцтва (YSE) і Студэнцкія Канферэнцыі — Ініцыятыва YSE дае студэнтам небходныя навыкі, каб ідэнтыфіцыраваць праблемы ў супольнасцях і каб стварыць рашэнні ў форме сацыяльных прадпрамальніцкіх праектаў. Цягам года праходзяць многія канферэнцыі, якія студэнты арганізуюць цалкам самастойна: TEDx Маастрыхт, Моладзевая Канферэнцыя Экалагічнай Устойлівасці, Міжнародная Канферэнцыя Міру, Канферэнцыя Тэорыі Ведаў.
- Служэнне лакальнай супольнасці — Пастаянная міссія UWC Maastricht гэта пераадоленне разрыва паміж школай і жыхарамі горада.
Акадэмічная праграма
Праграма дзіцячага садка (2-4 гады) уключае шэраг навучальных вопытаў у пяці асноўных накірунках дзіцячага развіцця.
Праграма малодшай школы (4-11 гадоў) састаўлена з разнастайных абласцей ведаў і прадметаў, прычым доступ да некаторых з іх залежыць ад ўзгоўня валодання англійскай мовай.
Праграма сярэдняй школы (11-16 гадоў) падштурхівае студэнтаў да прыняцця і разумення сувязяў паміж традыцыйнымі школьнымі дысцыплінамі і рэальным светам, а таксама дапамагае развіць крытычнае і рэфлектыўнае мышленне.
Праграма Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP) (16-18 гадоў) прапаноўвае акрамя стандартных класаў таксама Нідэрландзкую, Іспанскую, Нямецкую, Італьянскую, Арабскую мовы, Сусветнае Мастацтва і Культуры, Глабальную Палітыку, Выяўленчае Мастацтва, Музыку.
Пазакласная дзейнасць
UWC Maastricht надае асаблівую ўвагу сацыяльнаму прадпрамальніцтву сярод студэнтаў і працаўнікоў школы праз забяспячэнне іх інструментамі і пэўнымі стаўленнямі, неабходнымі каб распачаць праект і зрабіць яго ўстойлівым. Удзел у праграме Моладзевага Сацыяльнага Прадпрамальніцтва абавязковы для ўсіх студэнтаў першага года па праграме Міжнароднага Бакалаўрыяту.
На першым годзе Міжнароднага Бакалаўрыяту студэнты планіруюць лакальны праект для супольнасці Маастрыхта і выконваюць яго цягам спецыяльнга Праектнага тыдню. Акрамя таго, школа заахвочвае ўсіх студэнтаў праграмы арганізаваць Праекты тыдзень у межах Еўропы падчас вакацый. Такі праект можа быць засяроджаны на службе грамадзкасці, крэатыўнасці, актыўным ладзе жыцця альбо агульным даследванні наваколля.
Штогадовая двухдзённая Канферэнцыя Тэорыі Ведаў дае студэнтам магчымасць крытычна ўзаемадзейнічаць са светам, а таксама прывозіць у школу прэтыжных прамоўцаў з розных сфер жыцця.
Чатырохдзённая Міжнародная Канферэнцыя Міру збірае міратворцаў, актывістаў і экспертаў са ўсяго свету каб падзяліцца ведамі і натхніць праз лекцыі. Студэнты, якія прайшлі праз вайну на радзіме альбо маюць персанальнае дачыненне да розных форм канфлікту таксама прапануюць унікальныя дыскусіі, накіраваныя на вырашэнне. Беларускія студэнты традыцыйна прымаюць удзел у такіх воркшопах.
Maastricht Model United Nations Conference (MaasMUN) і TEDx Maastricht гэта две іншыя вялікія штогадовыя падзеі, якія цалкам арганізоўваюцца студэнтамі.
Кампус і абсталяванні
Школьны кампус быў пабудаваны ў 2015 годзе ў паркавай мясцовасці на паўночна-ўсходняй ўскраіне горада Маастрыхта. Месца аточана спартыўнымі палямі, прыроднай ў Англійскім стыле і овымі жылымі забудовамі. Каб папасць на кампус, трэба перайці праз роў па мосце для роварыстаў і пешаходаў.
Геаграфічнае знаходжанне
UWC Maastricht месціцца ў Маастрыхце, міжнародна-арыентаваным горадзе ў самай паўночнай і сонечнай частцы Нідэрландаў. Цэнтр горада знаходзіцца ўсяго ў 10 хвілінах на ровары.
Прыём
Студэнты пачатковай і сярэдняй школы, якія не пражываюць на кампусе школы, паступаюць па патрабаванням нідэрландзкіх законаў на міжнародную адукацыю. Студэнты, якія пражываюць на кампусе школы, паступаюць сістэму нацыянальных камітэтаў UWC ці праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Maastricht, наведайце вэб-сайт каледжа.
Кантакты
UWC Maastricht
PO Box 1187
6201 BD Maastricht
Netherlands