Skip to content ↓
map

UWC Changshu China

Чангшу, Кітай

433 студэнты
15 - 18 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2015

3 March 2017

UWC Changshu China быў заснаваны ў 2015 годзе як першы UWC ў мацерыковай частцы Кітая па ініцыятыве выпускнiка UWC Марка Вонга. З моманту свайго адкрыцця, каледж значна вырас і з'яўляецца домам для 443 студэнтаў. UWC Changshu прапаноўвае праграмы для 10, 11 і 12 класаў, але большая частка замежных студэнтаў навучаецца па праграме 11-12 класаў.

Тры ўнікальныя рысы

  • Кітайская культура - Кожны студэнт праходзіць навучанне па адным з курсаў, звязаных з Кітаем, няхай гэта будзе мова, літаратура ці культура, што спрыяе фармаванню асаблівага вучэбнага асяроддзя, якое дае вучням магчымасць апускання ў кітайскую культурна-моўную сераду. Таксама, праграма Zhi Xing («навучанне дзеяннем») спрыяе азнаямленню з кітайскай культурай праз узаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі.
  • Моладзевае лідэрства - многія курсы ў рамках праграмы Zhi Xing праводзяць самі студэнты, якія, ужываючы свае веды і ўменні, дапамагаюць аднакласнікам дасягнуць поспехаў, дзейнічаючы як пазітыўныя ролевыя мадэлі для сваіх аднагодкаў.
  • Ахова навакольнага асяроддзя - Студэнты ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах, як перапрацоўка адходаў, арганічнае земляробства і прыняцце мер па захаванні водных рэсурсаў, што робiць станоўчы ўплыў на экалогію рэгіёна.
     
Акадэмічная праграма
 

UWC Changshu China прапаноўвае Міжнародны Бакалаўрыят (IBDP) , а таксама падрыхтоўчую праграму для вучняў 10 класа.

Праграма падрыхтоўкі да IBDP імкнецца даць вучням навыкі і веды, неабходныя для паспяховага паступлення на навучанне па дыпломнай праграме Міжнароднага бакалаўрыята.

У дадатак да стандартных прадметах, уключаных у навучальны план IB DP, вучні UWC Changshu маюць магчымасць атрымаць базавыя навыкі кітайскай мовы (для замежных вучняў), вывучаць геаграфію, эканоміку, філасофію, курс "Глабальныя перспектывы", кітайскія даследаванні, тэатр, мастацтва, іспанскую, французскую і нямецкую мовы.

Пазакласная дзейнасць 

У UWC Changshu China праграма Creativity, Activity, Service (CAS) называецца Zhi Xing (知 行), што значыць на кітайскім «вучоба ў дзеянні», а таксама «прымяненне ведаў на справе". Праграма дае магчымасць вывучаць кітайскую культуру як у каледжы, так і праз узаемадзеянне з мясцовай супольнасцю за межамі кампуса. Многія прадметы, такія як кітайскае выканальніцкае мастацтва, каліграфія і кітайская інструментальная музыка, спрыяюць фарміраванню цэласнага разумення культуры Кітая ў вучняў з-за мяжы. Падобныя курсы таксама дазваляюць вучням з Кітая дзяліцца сваімі ведамі аб роднай культуры і паглыбляць іх. Іншыя заняткі, напрыклад, валанцёрская праца ў мясцовых дамах састарэлых, школах і грамадскіх цэнтрах, таксама садзейнічаюць знаёмству вучняў з рознымі аспектамi кітайскай культуры, грамадскага жыцця і прыроды.

Штогадовы праектны тыдзень гуляе важную ролю ў працэсе навучання, даючы магчымасць навучэнцам прымяніць асноўныя прынцыпы UWC ў дзеянні. Адзін раз у год навучэнцы пад кіраўніцтвам педагогаў адпраўляюцца даследаваць адзін з аддаленых і менш развітых куткоў Кітая і ўдзельнічаюць у грамадска-карыснай дзейнасці. Так у вучняў ёсць магчымасць ўзаемадзейнічаць з мясцовымі жыхарамі праз дапамогу ў навучаннi, а таксама грамадска-арыентаваных мерапрыемствах. Гэтыя паездкі таксама дазваляюць навучэнцам даведацца больш аб розных узроўнях эканамічнага развіцця Кітая.
 

Кампус і абсталяванні 

Кампус UWC Changshu займае плошчу амаль дзесяці гектараў на востраве ў паўночна-заходняй частцы возера Куньчэнху. Праект каледжа быў створаны Мо Пiнам, вучнем знакамітага архітэктара І.М. Пэя.

Сваім архітэктурным абліччам кампус нагадвае паўднёвакітайскае прыбярэжнае паселішча, часткі якога звязаныя паміж сабой і арганічна ўпісваюцца ў мясцовы ландшафт. На кампусе ужыты цэлы шэраг найноўшых экатэхналогій: выкарыстанне геатэрмальных крыніц для ацяплення, гібрыдных сонечных батарэй, размешчаных на дахах, ветраных міні-млыноў, змантаваных на ліхтарах і забяспечваюць вулічнае асвятленне, і шэрагу іншых - усё гэта гарантуе высокі ўзровень экалагічнасці.

Інфраструктура кампуса ўключае шматфункцыянальны цэнтр сцэнічных мастацтваў; ультрасучасны спарткомплекс з крытымі памяшканнямі для трэніровак па розных дысцыплінах, бегавымі дарожкамі, плавальным цэнтрам, пляцоўкамі для заняткаў ёгай, танцамі, баскетболам і пляжным валейболам, спартыўнай пляцоўкай пад адкрытым небам і футбольным полем; навуковы, тэхналагічны, інжынерны і матэматычны цэнтр (STEM); шматфункцыянальны канферэнц-цэнтр; жылыя карпусы для навучэнцаў і выкладчыкаў; сталовую і бібліятэку.

Геаграфічнае знаходжанне
 

Чангшу - гэта горад пад юрысдыкцыяй акруга Сучжоу, правінцыя Цзянсу, размешчаны ў 110 км на захад ад Шанхая, у самым сэрцы ракі Янцзы.

Прыём
 

Кандыдаты на паступленне на праграму IBDP падаюць заяўкі праз нацыянальныя камітэты UWC ці UWC Global Selection Programme. Тым, хто паступае на навучанне па праграме падрыхтоўкі да IBDP (Pre-IBDP) варта звяртацца ў каледж напрамую. Каб даведацца больш пра UWC Changshu China, наведайце вэб-сайт каледжа.

 

 

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

 

Кантакты​​​​​​​


UWC Changshu China,
No. 88 Kun-Cheng-Hu-Xi Road,
Changshu,
Jiangsu,
China 215500

18 Colleges
Worldwide